Беларуская Служба

Названы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы 

08.10.2024 16:28
Прэмія была прысуджана за «фундаментальныя адкрыцці і вынаходкі, якія ляжаць у аснове машыннага навучання з дапамогай штучных нейрасетак».
      2024           .
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2024 годзе сталі Джон Хопфілд з ЗША і Джэфры Хінтан з Канады. PAP/EPA/Christine Olsson/TT

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2024 годзе сталі Джон Хопфілд з ЗША і Джэфры Хінтан з Канады. Гэтае рашэнне Шведскай каралеўскай акадэміі навук абвешчана ў аўторак, 8 кастрычніка, Нобелеўскім камітэтам у Стакгольме. Прэмія была прысуджана за «фундаментальныя адкрыцці і вынаходкі, якія ляжаць у аснове машыннага навучання з дапамогай штучных нейрасетак».

Джон Хопфілд стварыў на аснове асацыятыўнай памяці поўназвязную нейрасетку з сіметрычнай матрыцай сувязяў, здольную захоўваць і рэканструяваць выявы і іншыя тыпы патэрнаў у дадзеных. У сваю чаргу Джэфры Хінтан выкарыстаў вынаходства Хопфілда для стварэння ў 1985 годзе - разам з Тэры Сейноўскім - машыны Больцмана, якая ўмее распазнаваць канкрэтныя элементы, напрыклад, на фатаграфіях і можа быць выкарыстана для іх класіфікацыі.

Усяго з 1901 года Нобелеўскую прэмію па фізіцы ўручалі 117 разоў, яе лаўрэатамі сталі 224 чалавекі.

эж


Нобелеўская прэмія па медыцыне прысуджана Віктару Амбрасу і Гэры Раўкану за адкрыццё міркаРНК

07.10.2024 13:36
МікраРНК — гэта асаблівы клас кароткіх малекул рыбонуклеінавай кіслаты, РНК, якія, нараўне з іншымі малекуламі, вызначаюць актыўнасць многіх генаў.