Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2024 годзе сталі Джон Хопфілд з ЗША і Джэфры Хінтан з Канады. Гэтае рашэнне Шведскай каралеўскай акадэміі навук абвешчана ў аўторак, 8 кастрычніка, Нобелеўскім камітэтам у Стакгольме. Прэмія была прысуджана за «фундаментальныя адкрыцці і вынаходкі, якія ляжаць у аснове машыннага навучання з дапамогай штучных нейрасетак».
Джон Хопфілд стварыў на аснове асацыятыўнай памяці поўназвязную нейрасетку з сіметрычнай матрыцай сувязяў, здольную захоўваць і рэканструяваць выявы і іншыя тыпы патэрнаў у дадзеных. У сваю чаргу Джэфры Хінтан выкарыстаў вынаходства Хопфілда для стварэння ў 1985 годзе - разам з Тэры Сейноўскім - машыны Больцмана, якая ўмее распазнаваць канкрэтныя элементы, напрыклад, на фатаграфіях і можа быць выкарыстана для іх класіфікацыі.
Усяго з 1901 года Нобелеўскую прэмію па фізіцы ўручалі 117 разоў, яе лаўрэатамі сталі 224 чалавекі.
эж