Сёння ў Англіі і Уэльсе ўступаюць у сілу правілы, якія ўводзяць «ахоўныя зоны» вакол абортных клінік, паведамляе onet.pl. Гэта павінны быць зоны без малітваў, пратэстаў, агітацыі і распаўсюду ўлётак. Гаворка ідзе пра тое, каб «наўмысна або неабдумана» не ўплываць на рашэнні аб перапыненні цяжарнасці і забяспечыць спакой не толькі пацыентам, але і супрацоўнікам згаданых клінік.
Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі, зоны будуць распаўсюджвацца ў радыусе 150 метраў ад абортнай клінікі.
Той, хто парушыць забарону, будзе аштрафаваны. Законы аб ахоўных зонах, якіх даўно дабіваліся групы па абароне правоў жанчын, былі папярэдне прыняты парламентам у мінулым годзе.
Падобныя законы ўжо былі ўведзеныя ў Паўночнай Ірландыі ў канцы мінулага года, і ў Шатландыі ў верасні 2024 года.
IAR/аз