Забарона мець пры сабе нож - адно з правілаў, якія дзейнічаюць у Германіі з гэтых выходных. Пакет бяспекі, прадстаўлены ўрадам і зацверджаны парламентам, гэта адказ уладаў на апошнюю хвалю нападаў у Германіі. Цяпер нажы забароненыя на спартыўных мерапрыемствах, фестывалях, канцэртах, выставах і кірмашах.
У сваю чаргу ў цягніках і аўтобусах нож можна перавозіць толькі ў закрытай упакоўцы без лёгкага доступу да яго.
Паліцыя ўжо правяла першыя праверкі па новых правілах на масавых мерапрыемствах, якія ладзяцца ў гэтыя выходныя.
Нагадваем, за апошнія месяцы ў Германіі адбыліся шматлікія напады з нажом, у асноўным, з боку імігрантаў.
У сувязі з гэтым уводзяцца таксама новыя правілы ў дачыненні да іншаземцаў, якія просяць прытулку ў Германіі. Федэральнае ведамства па справах імігрантаў і бежанцаў цяпер мае права выкарыстоўваць біяметрычныя дадзеныя для ідэнтыфікацыі асоб. У сваю чаргу, пасля наведвання краіны паходжання асоба, якая раней атрымала прытулак, губляе права на яго — гэтае палажэнне не распаўсюджваецца на ўкраінцаў.
У сваю чаргу асобы, якія падалі прашэнне аб прадастаўленні прытулку ў іншай краіне Еўрасаюза, страчваюць права на ўсе льготы ў Германіі.
IAR/аз