Беларуская Служба

Супрацьракавы прэпарат BioNTech павінен быць гатовы ў 2026 годзе

05.11.2024 17:01
Затым нямецкая кампанія плануе штогод выпускаць наступныя анкалагічныя прэпараты.
Ba
Bакцынaspencerbdavis1/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кампанія BioNTech аб'яўляе, што ў 2026 годзе выпусціць на рынак супрацьракавы прэпарат. Нямецкая кампанія пачынае апошні этап даследаванняў лекаў супраць раку малочнай залозы і лёгкіх.

За апошнія тыдні першы пацыент з ракам малочнай залозы і пацыент з ракам лёгкіх увайшлі ў другі з трох этапаў даследавання. У апошнім выпадку завяршальны этап даследаванняў пачнецца яшчэ ў бягучым годзе. Неўзабаве тое ж самае адбудзецца з лекамі ад раку малочнай залозы.

Кіраўнік BioNTech абвясціў, што яго кампанія плануе атрымаць першую рэгістрацыю супрацьракавага прэпарата ў 2026 годзе, а затым штогод выпускаць наступныя анкалагічныя прэпараты.

На працягу некалькіх тыдняў на канферэнцыях па анкалогіі выкладаліся вынікі даследаванняў. Цяпер іх прадставілі шырокай грамадскасці падчас прэзентацыі вынікаў тэстаў.

IAR/аз