На пытанне Sky News, ці знізіцца падтрымка Украіны пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, Джон Хілі адказаў: «Што тычыцца прэзідэнта Трампа, ён прызнае, што
краіны ўтрымліваюць бяспеку з дапамогай сілы, як гэта робіць НАТА. Я чакаю, што ЗША разам са сваімі саюзнікамі, уключаючы Вялікабрытанію, будуць на баку Украіны, пакуль яна не адаб'е расійскае ўварванне», — сказаў міністр абароны Вялікабрытаніі.
Джон Хілі дадаў, што не чакае, што ЗША «адвернуцца» ад NATO. Ён дадаў, што еўрапейскія краіны павінны зрабіць больш для ўмацавання Альянсу.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і канцлер Германіі Олаф Шольц дамовіліся аб супрацоўніцтве для аднаўлення міру ў Еўропе, паведаміў прэс-сакратар урада Германіі. Кіраўнікі размаўлялі па тэлефоне.
«Два лідары абмяняліся меркаваннямі аб нямецка-амерыканскіх адносінах і сучасных геапалітычных выкліках», - сказаў прэс-сакратар канцлера Штэфен Хебестрайт.
ПР/юл