Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў цяперашні час Пуцін не плануе размаўляць з Трампам.
Як піша Washington Post, у чацвер Трамп нібыта сказаў расійскаму дыктатару не абвастраць вайну ва Украіне. Падчас размовы Трамп таксама нібыта нагадаў Пуціну аб прысутнасці амерыканскіх войск у Еўропе.
Дональд Трамп таксама нібыта выказаў зацікаўленасць у далейшых перамовах адносна «хуткага заканчэння вайны ва Украіне».
У чацвер Пуцін публічна павіншаваў Трампа з перамогай і заявіў, што гатовы размаўляць з абраным прэзідэнтам ЗША.
ПР/юл