Важнейшая задача для Расіі і Кітая - процідзеянне любым спробам ЗША стрымаць іх краіны - заявіў у Пекіне былы кіраўнік мінабароны РФ Сяргей Шайгу. Сёння ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Кітая.
На сустрэчы з кітайскім міністрам Ван І цяперашні сакратар Рады бяспекі Расіі Сяргей Шайгу назваў дзеянні ЗША найбольш пагрозлівымі для развіцця Расіі і Кітая.
Абраны прэзідэнт Дональд Трамп прыгразіў увесці высокія тарыфы на Кітай, што можа аднавіць тарыфную вайну паміж дзвюма краінамі. Найбольшай пагрозай нацыянальнай бяспецы ён лічыць Расію.
У траўні лідары Кітая і Расіі заявілі аб пачатку «новай эры» ў двухбаковых адносінах. Расія становіцца ўсё больш і больш эканамічна залежнай ад Кітая, і расійскае ўварванне ва Украіну не перашкаджае Пекіну ўзмацняць ваеннае супрацоўніцтва з Масквой.
IAR/яс