Беларуская Служба

«Карытас»: Кожны 10-ы жыхар Італіі жыве ў галечы

12.11.2024 15:11
На заможнай поўначы Італіі колькасць сем'яў, якія жывуць у галечы, за апошнія дзесяць гадоў павялічылася на сто працэнтаў і склала больш за мільён. 
Аўдыё

Італьянскі «Карытас» (дабрачынная арганізацыя каталіцкага касцёла) паведамляе, што амаль кожны дзясяты жыхар Італіі жыве ў галечы. Гэта датычыцца больш чым 5,5 мільёнаў чалавек і больш чым двух мільёнаў сем'яў.

Крайняя беднасць азначае, што чалавек не мае самага неабходнага для жыцця.

Справаздача «Карытас» паказвае, што зараз беднасць закранае 9,7 працэнта насельніцтва Італіі. Дзесяць гадоў таму паказчык быў амаль на два працэнты меншы. Цяпер ажно 14 працэнтаў усіх дзяцей жывуць у галечы.

На заможнай поўначы Італіі колькасць сем'яў, якія жывуць у галечы, за апошнія дзесяць гадоў павялічылася на сто працэнтаў і склала больш за мільён ці амаль дзевяць працэнтаў насельніцтва поўначы краіны. На бедным поўдні гэты паказчык вышэйшы на тры працэнты.

Справаздача паказвае на феномен спадчыннасці беднасці: 35 працэнтаў людзей, якія выраслі ў беднасці, жывуць у галечы. Ажно 30 працэнтаў замежнікаў маюць праблемы з аплатай арэнды і рахункаў.

IAR/яс