Беларуская Служба

У Швецыі грамадзяніну Беларусі ўпершыню выдалі пашпарт іншаземца

13.11.2024 11:12
Вясной улады ў Стакгольме заявілі, што гатовыя выдаваць пашпарты замежнікаў тым, хто мае права на пражыванне ў краіне.
СтакгольмShutterstock/agilard

У Швецыі грамадзяніну Беларусі ўпершыню выдалі пашпарт іншаземца.

У сакавіку бягучага года шведскае Міграцыйнае ўпраўленне паведаміла, што беларусам, якія афіцыйна пражываюць у Швецыі і ў Беларусі могуць трапіць пад пераслед, не варта выязджаць на радзіму для прадаўжэння дакументаў. Улады ў Стакгольме заявілі, што гатовыя выдаваць пашпарты замежнікаў тым, хто мае права на пражыванне ў краіне.

Хоць юрыдычная ініцыятыва набыла моц яшчэ вясной, пра выдачу пашпарта замежніка беларусам было невядома. 

«Народнае пасольства Беларусі ў Швецыі спадзяецца, што гэты выпадак стане першым у шэрагу паспяховых прыкладаў, якія пацвердзяць эфектыўнасць новай сістэмы», - паведаміў Тэлеграм-канал беларускіх Народных пасольстваў.

вс