Беларуская Служба

Да двух гадоў зняволення і мільён еўра штрафу — у Італіі будуць караць за сурагатнае мацярынства

16.11.2024 17:30
У Італіі выкарыстанне паслуг сурагатнай маці за мяжой будзе пераследвацца ў межах крымінальнага кодэксу. Закон па гэтым пытанні ўступіць у сілу ўжо на наступным тыдні.
Ілюстрацыйны здымакshutterstock.com/Africa Studio

У Італіі сурагатнае мацярынства  было крыміналізавана 20 гадоў таму. Таму італьянскія пары карысталіся паслугамі сурагатнага мацярынства за мяжою, дзе ёсць спецыялізаваныя клінікі. Дзяцей, якія нарадзіліся такім чынам, перавозілі ў Італію на падставе пасведчання аб бацькоўстве.

Новы закон, які распаўсюджваецца толькі на грамадзян Італіі, прадугледжвае пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі і штраф у мільён еўра за карыстанне паслугамі сурагатнага мацярынства за мяжой.

Прэм'ер-міністр Джорджыя Мелоні заявіла, што сурагатнае мацярынства - гэта выкарыстанне цяжкага становішча жанчын, гандаль іх целамі і дзецьмі. На думку левай апазіцыі, гэта вяртанне ў сярэднявечча і падзел дзяцей на лепшых і горшых.  

IAR/вх