Беларуская Служба

Фінскія навукоўцы заклікаюць не выкідваць ялінкі ў сметніцу, лепш у ваду

05.01.2025 13:01
У розных частках Фінляндыі працягваюцца мерапрыемствы па зборы калядных ялінак. На думку навукоўцаў, піхты ды елкі, пагружаныя ў вадаёмы, напрыклад, у возера ці мора, аказваюць дабратворны ўплыў на навакольнае асяроддзе. Выкарыстаныя ёлкі спрыяюць павелічэнню папуляцыі воднай фаўны і біяразнастайнасці.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Alicja from Pixabay/CC0

У панядзелак, у свята Вадохрышча, у Ваасе на заходнім узбярэжжы Фінляндыі ў дзясяты раз будзе арганізавана акцыя, падчас якой у мясцовай бухце будуць затопленыя калядныя ялінкі.

Гэта паляпшае якасць нерасцілішча акуня, - падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе горада. У Ваасе воды заліва ўжо пакрытыя лёдам. У апошнія дні тэмпература апускалася ніжэй за -10 градусаў, а таўшчыня лёду складае ўжо каля 20-25 см.

Падрыхтоўкай лунак і бяспечнага месца для патаплення навагодніх елак для жыхароў заняліся мясцовыя рыбалоўныя клубы. Дрэвы абцяжарваюць цаглінамі або камянямі і звязваюць біяраскладальнай ніткай.

Падобныя мерапрыемствы таксама будуць арганізаваны ў іншых месцах Фінляндыі, у тым ліку: на паўднёвым узбярэжжы Фінскага заліва, у Хельсінкі, Эспа і Хаміне. У сталіцы ёлкі пачнуць збіраць на беразе мора адразу пасля Вадохрышча, а ўкласці іх у драўляную клетку, у якую змесціцца каля сотні дрэў, плануецца ў канцы студзеня.

Арганізатары заяўляюць, што няважна, ёсць на ёлцы іголкі ці не, але ўсе ёлачныя ўпрыгажэнні трэба прыбраць.

Кампаніі па патапленні калядных дрэў становяцца ўсё больш папулярнымі пасля таго, як навукоўцы з Фінскага інстытута навакольнага асяроддзя (Syke) на працягу многіх гадоў праводзілі даследаванні ва ўсходняй Фінляндыі, патапіўшы каля 1,5 тысячы дрэў у самым вялікім у краіне возеры Сайм. На іх думку, затапленне ёлак дабратворна ўплывае на якасць вады, павялічваючы колькасць водных арганізмаў і папуляцыі рыб.

Апусканне калядных елак - гэта шматвяковая традыцыя, вядомая і ў іншых краінах, і некаторыя з самых старажытных запісаў гэтага звычаю паходзяць з Канады.

РАР/юл