Вярхоўны суд, маючы на ўвазе бяспеку краіны, пагадзіўся з адмысловым двухпартыйным актам Кангрэса, падпісаным прэзідэнтам Джо Байдэнам. Згодна з пагадненнем, калі да 19 студзеня прыкладанне не будзе прададзена асобе, незалежнай ад урада Кітая, яно спыніць працу ў ЗША.
TikTok заявіў, што плануе выконваць патрабаванні, але адміністрацыя Байдэна і Міністэрства юстыцыі мусіць даць больш яснасці адносна забароны, якая павінна ўступіць у сілу ў нядзелю. Белы дом пры прэзідэнце Джо Байдэне не мае намеру прымаць рашэнне па гэтым пытанні. Не зусім ясна, як адрэагуе Дональд Трамп, бо ён не ўдакладніў, якія ў яго намеры.
Аднак кангрэсмены задаволеныя рашэннем Вярхоўнага суда. Сярод іх рэспубліканец штата Місуры Джош Хоўлі. «Шмат месяцаў Пекін адхіляў кожную прапанову. Мы зрабілі шмат прапаноў на гэты конт. Некалькі незалежных арганізацый выказалі зацікаўленасць у набыцці аплікацыі. Адказу не было. Нашы грамадзяне павінны ведаць, што такім чынам урад Пекіна мае доступ да нашых прыватных даных. Уся інфармацыя можа быць выкарыстана ўрадам Пекіна. Гэта праблемы не толькі нацыянальнай бяспекі, але і асабістай», — сцвярджае сенатар.
Tik Tok мае 170 мільёнаў карыстальнікаў у Злучаных Штатах. Пакуль незразумела, як гэтая забарона будзе выконвацца.
IAR/вх