Пяць крокаў па адраджэнні Беларусі пасля дыктатуры прапанавала Святлана Ціханоўская на форуме ў швейцарскім Давосе, паведамляе прэс-служба палітыка.
На мерапрыемстве «Будучыня Беларусі» яна падзялілася бачаннем таго, як беларуская краіна будзе аднаўляцца пасля дыктатуры і рухацца да эканамічнага адраджэння.
Выбраная прэзідэнт Беларусі прапанавала пяць практычных крокаў, якія, на яе думку, дапамогуць краіне адрадзіцца. Гэта стварыць умовы для вяртання беларусаў на радзіму; зрабіць Беларусь канкурэнтаздольным і прывабным рынкам; вярнуць дзяржаве статус IT-краіны; інвеставаць у новыя тэхналогіі; пачаць працэс еўраінтэграцыі.
З 20 па 24 студзеня ў швейцарскім горадзе Давосе праходзіць 55-ы Сусветны эканамічны форум. У ім удзельнічае і беларуская дэлегацыя на чале са Святланай Ціханоўскай. Яна прымае ўдзел у мерапрыемстве трэці раз запар. Сёлета – у асноўнай праграме і па асабістым запрашэнні прэзідэнта форуму.
вс