Беларуская Служба

У Брытанію прыйшоў ураган «Эовін», гэта самы вялікі цыклон за шмат гадоў

24.01.2025 11:02
«Эовін» (Éowyn) наступае на Ірландыю і Вялікабрытанію.
    .
«Эовін» атакуе Ірландыю і Брытанію.Shutterstock

Метэаролагі кажуць пра самы вялікі цыклон за шмат гадоў назіранняў. Хуткасць ветру дасягае амаль 200 км/г, у Ірландыі ўжо пабіты новы рэкорд за ўсю гісторыю вымярэнняў, а парывы ​​ўсё яшчэ набіраюць сілу. Разбурэнні непазбежныя. Мільёнам людзей рэкамендавалі не выходзіць з дамоў.

«Эовін», паводле сіноптыкаў, выглядае наймацнейшым штормам за апошнія дзесяцігоддзі. Ужо першыя дадзеныя паказалі, што гэта не перабольшаныя прагнозы.

Раніцай у пятніцу ў заходняй Ірландыі шквалісты дасягнулі пікавай хуткасці 183 км/г у Мейс-Хэд. Такога моцнага ветру ў Ірландыі раней не было. У 1961 годзе ўраган «Дэбі» меў хуткасць ветру 182 км/г. Тады загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.

Ірландскі Met Eireann выпусціў самы высокі ўзровень папярэджанняў для ўсёй краіны. Школы і ўніверсітэты зачыненыя, як і крамы.

«Эовін» паралізуе транспарт. Паромныя пераправы адмененыя, трэба рыхтавацца да хаосу ў аэрапортах. Будуць зачыненыя нават некаторыя масты. У Паўночнай Ірландыі таксама спынены рух аўтобусаў і цягнікоў. Усё больш рэгіёнаў губляюць доступ да электрычнасці. Праблемы і збоі таксама закранаюць тэлефонную і інтэрнэт-сетку.

Пасля ўдару па Ірландыі ў пятніцу раніцай, «Эовін» будзе рухацца ў напрамку Шатландыі. Менш за ўсё пацерпіць Англія, дзе прагназуюцца парывы ​​ветру да 120 км/г. 

BBC/MetEireann/Leeds Live/polskieradio24.pl/вх