Беларуская Служба

Канец традыцыі — інфармацыю пра брытанскую прынцэсу Кейт Мідлтан будуць абмяжоўваць

02.02.2025 17:01
Букінгемскі палац не будзе больш публікаваць інфармацыю пра ўборы Кейт Мідлтан, прынцэсы Уэльскай.
        .
Інфармацыю пра ўборы брытанскай прынцэсы больш не будуць публікаваць.x.com/KensingtonRoyal

Нявестка караля не хоча, каб гэта адцягвала ўвагу, напрыклад, ад яе дзейнасці ў якасці мецэнаткі дабрачынных арганізацый.

Раней у палацы рэгулярна публікаваліся паведамленні пра сукенкі, сумачкі, абутак, які носіць прадстаўніцтва каралеўскай сям'і падчас візітаў і публічных выступаў.

Напрыклад, на мінулым тыдні Кейт Мідлтан наведала дзіцячы хоспіс. Было шмат паведамленняў пра знешні выгляд прынцэсы: яна была апранутая ў крэмавага колеру паліто маркі Chris Kerr і сукенку з папулярнай сеткі крам.

Цяпер палац спыняе публікацыі на такую тэму. «Так, стыль застаецца, але справа ў сутнасці», — патлумачыў Sunday Times ананімны член двара.

Пасля нядаўняга дыягназу і прафілактычнай хіміятэрапіі Кэтрын, прынцэса Уэльская, працягвае паступовае вяртанне да грамадскага жыцця.

У апошнім відэа яна гаворыць, што цяпер па-іншаму глядзіць на жыццё. Хвароба і вяртанне да абавязкаў сталі магчымасцю для новага пачатку. Мяркуецца, што з гэтым звязаныя новыя акцэнты, у цэнтры ўвагі павінны быць сацыяльныя тэмы, а не гардэроб.

IAR/вх