Беларуская Служба

Кітай уводзіць пошліны на тавары з ЗША

04.02.2025 16:02
Гэта чарговая частка мытнай вайны Вашынгтона з Пекінам, распачатай у 2018 годзе падчас першага прэзідэнцтва Дональда Трампа.
Кітай уводзіць пошліны на тавары з ЗШАPAP/EPA/JOHN G. MABANGLO

Кітай уводзіць 15-працэнтныя пошліны на імпарт вугалю і звадкаванага газу з ЗША, а таксама 10-працэнтныя пошліны на імпарт сырой нафты, сельскагаспадарчай тэхнікі, аўтамабіляў вялікай грузападымальнасці і пікапаў.



Гэта адказ на 10-працэнтныя пошліны на кітайскія тавары, уведзеныя Вашынгтонам. Міністэрства гандлю Кітая абвясціла, што тарыфы ўступяць у сілу ў наступны панядзелак.

Улады Кітая таксама абвясцілі аб пачатку антыманапольнага расследавання дзейнасці Google. Амерыканская кампанія PVH, уладальнік многіх папулярных у Кітаі брэндаў, трапіла ў спіс «нядобранадзейных гандлёвых партнёраў».

Нагадваем, амерыканскія пошліны на кітайскія тавары ўступілі ў сілу сёння ў 6 гадзін раніцы па польскім часе.

Гэта чарговая частка мытнай вайны Вашынгтона з Пекінам, распачатай у 2018 годзе падчас першага прэзідэнцтва Дональда Трампа. У той час тарыфы павінны былі дапамагчы паменшыць неспрыяльны для ЗША гандлёвы баланс з Кітаем.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні пошлін таксама на тавары з Канады, Мексікі і Еўрасаюза.

IAR/аз