Беларуская Служба

Паўночная Карэя пачне вырабляць беспілотнікі па расійскіх тэхналогіях

08.02.2025 12:22
Паўночная Карэя ў гэтым годзе пачне масавую вытворчасць беспілотнікаў, распрацаваных у супрацоўніцтве з Расіяй.
Na zdjęciu: model irańskiego drona. Rosja początkowo importowala drony z Iranu, następnie kupiła licencję na ich produkcję
Na zdjęciu: model irańskiego drona. Rosja początkowo importowala drony z Iranu, następnie kupiła licencję na ich produkcjęShutterstock.com

Масква мае намер перадаць тэхналогіі Пхеньяну ў абмен на размяшчэнне карэйскіх войскаў у Курскай вобласці.

Шматлікія крыніцы, знаёмыя з расійска-паўночнакарэйскімі адносінамі, паведамілі японскаму тэлеканалу NHK, што дзве краіны дасягнулі пагаднення, згодна з якім рэжым у Пхеньяне атрымае ад Расіі «тэхнічную дапамогу ў распрацоўцы некалькіх тыпаў беспілотнікаў для масавай вытворчасці».

Гэта павінна стаць вынікам больш цеснага ваеннага супрацоўніцтва, якое адбылося пасля падпісання ў чэрвені мінулага года дамовы аб стратэгічным партнёрстве, якая прадугледжвае «неадкладную ваенную дапамогу» ў выпадку ўзброенай агрэсіі. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін тады заявіў, што Расія не выключае развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй у рамках пагаднення.

У лістападзе паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын загадаў пачаць масавую вытворчасць беспілотнікаў, заявіўшы, што цяпер гэтыя прылады сталі незаменным элементам ваеннай стратэгіі.

Паводле крыніц японскіх журналістаў, Расія «неахвотна» падтрымлівае распрацоўку Паўночнай Карэяй ядзернай зброі.

Паўночная Карэя адправіла ў мінулым годзе больш за 10 тысяч салдат для падтрымкі расійскіх войскаў у баях супраць украінскіх войскаў у Курскай вобласці на захадзе Расіі. Украінскія войскі дзейнічаюць у Курскай вобласці са жніўня 2024 года. Гэтыя аперацыі скіраваныя, у тым ліку, на адцягванне расійскіх сілаў, якія наступалі на Данбасе ва ўсходняй Украіне. Войскі Паўночнай Карэі панеслі значныя страты — па розных ацэнках, каля 4 тысяч салдат былі параненыя або забітыя і з сярэдзіны студзеня не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на перадавой.

PAP/вх