Беларуская Служба

Мая Санду пра расійскія дроны ў Малдове: У нас пакуль няма магчымасцей, каб абараніцца ад такіх пагроз

13.02.2025 16:02
У сувязі з падзеннем расійскіх дронаў на тэрыторыі Малдовы, у МЗС краіны выкліканы прызначаны амбасадар РФ у Кішынёве.
Адзін з расійскіх дронаў упаў у поле каля вёскі Чумай Тараклійскага раёна Малдовы Poliția de Frontieră

Пралёт расійскіх дронаў праз паветраную прастору Малдовы — гэта сур'ёзная пагроза нацыянальнай бяспецы краіны, — заявіла 13 лютага прэзідэнт Малдовы Майя Санду, пасля таго як чарговыя два расійскія беспілотнікі ўпалі і ўзарваліся на поўдні краіны.

«Малдова ні на каго не нападала, не прэтэндавала на чужыя тэрыторыі і не ўступала ў канфлікты з іншымі дзяржавамі. Наша нейтральнасць замацавана ў Канстытуцыі. Мы заўсёды выступалі за мір і рабілі ўсё магчымае для яго захавання. Аднак расійскія дроны і бомбы ўжо падаюць і выбухаюць у нашых сёлах. І мы павінны прызнаць: у нас пакуль няма дастатковых магчымасцей, каб абараніцца ад такіх пагроз», — заявіла малдаўская лідарка.

«Мы працягнем умацоўваць партнёрскія адносіны з еўрапейскімі краінамі і мадэрнізаваць Нацыянальную армію, каб Малдова змагла гарантаваць бяспеку сваіх грамадзян. Сапраўдная нейтральнасць — гэта не слабасць, а здольнасць абараніць сваю тэрыторыю і свой народ», — напісана прэзідэнт Малдовы на сваёй старонцы ў Facebook.

Уначы, 13 лютага, у выніку масіраванай атака дронаў на ўкраінскі порт у Рэні, Памежная служба Малдовы зафіксаваланекалькі беспілотнікаў, якія перасеклі тэрыторыю краіны. Адзін з дронаў упаў у поле каля вёскі Чумай Тараклійскага раёна. Яшчэ адзін узарваўся ў полі паміж горадам Чадыр-Лунга і сялом Валя-Пяржой. 

Паводле Генеральнага інспектарата паліцыі Малдовы, выяўленыя ў Чадыр-Лунзе фрагменты належаць расійскаму дрону. У выніку выбухаў ніхто не пацярпеў. 

У сувязі з падзеннем расійскіх дронаў на тэрыторыі Малдовы, у МЗС краіны выкліканы прызначаны амбасадар РФ у Кішынёве.

эж