Беларуская Служба

Польскія вучоныя працуюць над стварэннем наймацнейшага супрацьболевага леку ў свеце

10.07.2019 10:07
Сродак, які распрацоўваюць польскія хімікі і фармаколагі, можна выкарыстоўваць, для прыкладу, пры неўрапатычных болях. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Газэта Rzeczpospolita піша пра тое, што польскія вучоныя працуюць над стварэннем наймацнейшага супрацьболевага леку ў свеце. Актуальна адбываюцца клінічныя даследаванні прэпарату, над распрацоўкай якога працуюць навукоўцы Хімічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэту й Інстытуту фармакалогіі Польскай акадэміі навук.

Новы лек у 5 тыс. разоў мацнейшыя за найбольш моцныя прэпараты, даступныя на фармакалагічным рынку. Лек належыць да групы пептыдаміметыкаў і створаны вучонымі, якія працуюць у галіне супрамалекулярнай хіміі. Калі ўсе этапы клінічных даследаванняў закончацца пазітыўна, новы анальгетык можа быць уведзены замест моцных апіёідаў, напрыклад, фентанілу, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні болю.

Паводле навукоўцаў, сродак, які распрацоўваюць польскія хімікі і фармаколагі, можна выкарыстоўваць, для прыкладу, пры неўрапатычных болях, паведамляе Rzeczpospolita.

вс