«Gazeta Wyborcza» інфармуе, што на працягу апошніх трох гадоў назіраецца невялікае падзенне колькасці пешаходаў, якія згінулі на дарогах, але пры гэтым вырасла лічба пешаходаў, якія страцілі жыццё на пешаходным пераходзе. Летась агулам загінулі 803 пешаходы, у тым ліку 271 чалавек на пераходзе.
Самая сур’ёзная праблема ў Польшчы – празмерная хуткасць аўтамабіляў перад пешаходнымі пераходамі. 40% кіроўцаў едзе з празмернай хуткасцю перад самым пераходам, у 10 мэтрах ад яго. За апошнія тры гады статыстыка ў гэтым плане значна пагоршылася. Таму зразумела, чаму на пераходах гіне ўсё больш людзей. Павялічваецца колькасць кіроўцаў, што не звяртаюць увагі на пагрозу, якую нясе аўтамабіль, – адзначае Ян Мэнцвэль з варшаўскага руху «Горад – наш». Калі амаль усе кіроўцы парушаюць абмежаванне хуткасці, то правілы дарожнага руху практычна фіктыўныя. На думку эксперта па пытаннях бяспекі дарожнага руху Якуба Дыбальскага, адзіны эфектыўны інструмент стрымання ўладальнікаў транспартных сродкаў – гэта фотарадары і памер хуткасці машыны на акрэсленым адрэзку дарогі.
У Польшчы няма правіла, што кіроўца заўсёды павінен уступаць дарогу пешаходу. Кіроўца толькі тады павінен неадкладна затрымацца, калі пешаход ужо ўвайшоў на пераход. Адсутнічае правіла, як у іншых краінах, што пешаход на пешаходным пераходзе заўсёды мае прыярытэт. Польскія ўлады не бачаць неабходнасці мяняць правілы дарожнага руху.
Gazeta Wyborcza/нг