Беларуская Служба

«Гісторыя беларускай міліцыі – гэта таксама гісторыя польскай паліцыі»

17.07.2019 16:04
100-годдзе польскай паліцыі: даваенная паліцыя разбіла моцную віленскую мафію, якая супрацоўнічала нават з Аль Капонэ.
Аўдыё
  • «Гісторыя беларускай міліцыі – гэта таксама гісторыя польскай паліцыі»
Ігар Мельнікаў у мундзіры супрацоўніка даваеннай польскай Дзяржаўнай паліцыіфота: асабісты архіў гісторыка

Сёлета адзначаецца 100-годдзе польскай паліцыі. Сярод удзельнікаў адзначэння даты, які атрымаў афіцыйнае запрашэнне, ёсць беларускі гісторык, вайскова-гістарычны рэканструктар і спецыяліст па беларуска-польскай гісторыі, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.

Паводле спецыяліста, гісторыя беларускай міліцыі – гэта таксама гісторыя польскай паліцыі, бо ў Заходняй Беларусі, якая да вайны ўваходзіла ў склад Польшчы, за правапарадкам сачылі менавіта польскія паліцэйскія.

«Нягледзячы на тое, што нацыянальная палітыка даваеннай Польшчы была даволі жорсткай, то ў Дзяржаўнай паліцыі служылі таксама і беларусы», кажа гісторык. Пры гэтым ён нагадвае, што паліцыя выкарыстоўвалася і пры падаўленні народных хваляванняў, напрыклад, Нарачанскага паўстання альбо дэманстрацыі ў Косаве.

Але не трэба таксама забываць пра тое, – кажа гісторык, – што паліцыя змагалася з крымінальным светам, які перашкаджаў нармальна жыць насельніцтву. У якасці прыкладу Ігар Мельнікаў прыводзіць разбіццё даволі моцнай віленскай мафіі, якая супрацоўнічала нават з Аль Капонэ. Падрабязнасці ў размове Валерыя Саўко з Ігарам Мельнікавым (слухайце аўдыё).