Беларуская Служба

У Беларусі выдадзена ўжо больш за 131 тыс. Картаў паляка

28.09.2019 16:57
Карыстальнікі карты могуць амаль адразу атрымаць у Польшчы від на жыхарства, а праз год пражывання ў дзяржаве – грамадзянства.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Rawpixel.com/Shutterstock

Rzeczpospolita выслала запыт у Міністэрства замежных спраў наконт колькасці выдадзеных Карт паляка ў Беларусі. Ведамства адказала, што ў перыяд з 2008 году (калі была ўведзена Карта паляка) да 24 верасня выдадзена ў дыпламатычных установах у Беларусі 131770 карт, а 1,5 тыс. заяваў знаходзіцца на стадыі разгляду.

Грамадзяне Беларусі надалей часцей за жыхароў іншых краін атрымліваюць карты, на другім месцы – украінцы. Дарэчы, картаў можа быць на самой справе значна больш, паколькі цягам апошніх двух гадоў дакументы можна атрымаць таксама ў Ваяводскім упраўленні ў Беластоку. На запыт выдання дзяржаўны орган не адказаў.

Атрыманне Карты паляка не з’яўляецца ні простым, ні хуткім працэсам. Працэдура займае нават больш за год, а валодання польскай мовай і польская нацыянальнасць можа аказацца недастаткова. Аб выдачы карты вырашае гутарка з консулам або супрацоўнікам Ваяводскага ўпраўлення. Цяжка назваць гэта звычайнай гутаркай, паколькі консул задае пытанні наконт польскай культуры, гісторыі і традыцый, на якія не заўсёды лёгка адказаць. У Беларусі ёсць нават прыкладанне, якое дазваляе вывучыць адказы на пытанні, якія ўжо калісьці прагучалі на гутарцы. Напрыклад, было пытанне пра легенду аб паўстанні Віслы або просьба назваць польскія помнікі, унесеныя ў спіс ЮНЭСКО.

У 2016 годзе ў закон аб Карце паляка былі ўведзеныя папраўкі, дзякуючы якім карыстальнікі карты могуць амаль адразу атрымаць у Польшчы від на жыхарства, а праз год пражывання ў дзяржаве – грамадзянства. Могуць таксама хадайнічаць за фінансавую дапамогу, якую дзяржава выплачвае цягам 9 месяцаў. Карту паляка могуць цяпер атрымаць асобы польскага паходжання з усяго свету, а не толькі з краін былога Савецкага Саюзу.

Беларускія ўлады негатыўна ставяцца да Карты паляка. Дзяржаўным чыноўнікам ці супрацоўнікам сілавых ведамстваў забаронена атрымліваць карту. Па словах кіраўніка замежнай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валерыя Варанецкага, грамадзянін не можа быць лаяльным у адносінах двух дзяржаў адначасова.

Rusłan Szoszyn/пераклад нг