Беларуская Служба

Беларускі дом у Варшаве адзначае восьмую гадавіну

05.10.2019 08:13
Установа прапануе юрыдычную дапамогу, арганізуе заняткі польскай мовы і зараз таксама прысутнічае ў праграме Erasmus+.
Аўдыё
  • Чаргавыя мерапрыемствы ў Беларускім доме ўжо ў наступным тыдні

26 верасня адна з буйнейшых беларускіх недзяржаўных устаноў за мяжою святкавала восьмую гадавіну існавання. Беларускі дом у Варшаве – гэта ініцыятыва, заснаваная для таго, каб дапамагаць беларусам у Польшчы і пастаянна паляпшаць грамадскую свядомасць.

З 2011 года яны зарганізавалі шмат розных культурніцкіх, грамадскіх, праваабарончых мерапрыемстваў, выставак і канцэртаў.

Да Беларускага дому можа звярнуцца кожны беларус і беларуска, нягледзячы на тое ці яны ў Варшаве ці іншым месцы ў Польшчы. Установа прапануе юрыдычную дапамогу, арганізуе заняткі польскай мовы і зараз таксама прысутнічае ў праграме Erasmus+, што дазваляе маладым сябрам арганізацыі ехаць на цікавыя праекты ў краіны Еўрасаюзу і Ўсходняга партнёрства.

У 2020 годзе арганізацыя распачне новую праграму, у якой прадугледжана шмат цікавых мерапрыемстваў. Больш падрабязна пра гісторыю і планы распавёў старшыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк. З ім размаўляе Альберт Ежы Вяжбіцкі.

слухайце аўдыё