Найперш была віртуальная мапа беларускіх месцаў у Беластоку на GoogleMaps. Пазьней былі рэальныя экскурсіі па гэтых месцах. Потым разам паявіліся папяровая мапа з гэтымі месцамі і некалькі вялікіх экскурсіяў. Цяпер Аляксей Трубкін перайшоў да чарговага этапу – у Фэйсбуку заснаваў суполку «Беластоцкі беларускі музей».
Ідэя ў тым, каб менавіта ў сацсетцы распавядаць пра ўсё беларускае ў гісторыі і сённяшнім дні Беластока і Беласточчыны.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк