«Gazeta Wyborcza» вяртаецца да Нобэлеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі. Яе падзеляць трое навукоўцаў – Уільям Кэлін, Грэг Семенса і Пітэр Рэткліф. Яны адкрылі малекулярны механізм, які рэгулюе актыўнасць генаў у залежнасці ад узроўню кіслароду. Гэта дапамагае клеткам мяняць свой метабалізм падчас, напрыклад, фізічнай нагрузкі. Дзякуючы яму людзі могуць жыць у высокіх гарах – на вышыні чатырох ці пяці тысяч кіламетраў над узроўнем мора.
Адкрыццё лаўрэатаў ужо выкарыстоўваецца ў медыцыне пры распрацоўцы новых спосабаў лячэння. У Кітаі атрымаў згоду на клінічныя даследаванні лек ад анеміі, падрыхтаваны на падставе працы сёлетніх лаўрэатаў. У іншай праграме даследуецца лякарства, якое дазваляе змяншаць узровень кіслароду ў ракавых пухлінах. Стваральнікі новай тэрапіі спадзяюцца, што ўдасца дзякуючы гэтаму затрымаць працэс разрастання пухліны.
Нобэлеўскія лаўрэаты атрымаюць медаль, дыплом і падзеляцца грашовай прэміяй, якая сёлета складае 9 млн. шведскіх крон (каля 900 тысяч долараў).
пераклад нг