Rzeczpospolita інфармуе, што ў сераду і чацвер у 24 гарадах Польшчы арганізацыя пад назваю Нацыянальны страйк жанчын ладзіць дэманстрацыі супраць грамадзянскага законапраекту па ўвядзенні зменаў у Крымінальны Кодэкс. Праект прадбачвае да трох гадоў турмы за распаўсюджванне тэмы сексу і заахвочванне да яго непаўналетніх асоб.
Праект падрыхтаваў Камітэт заканадаўчай ініцыятывы «Стоп педафіліі», на думку яго аўтараў, мэтай праекту, акрамя барацьбы з педафіліяй, з’яўляецца таксама супрацьдзеянне надта ранняй сексуальнай актыўнасці непаўналетніх. Падлеткі пачынаюць цікавіцца сексам пасля заняткаў па сексуальнай адукацыі. Настаўнікі секс-адукацыі быццам бы ходзяць па школах без згоды бацькоў і размаўляюць з дзецьмі пра палавое жыццё.
Свой пратэст супраць законапраекту жанчыны абгрунтоўваюць наступным чынам: «Мы, польскія жанчыны, дзеці якіх пакутуюць ад педафілаў, у тым ліку ў расах, патрабуем выкінуць гэты праект у сметніцу і пачаць сумленную падрыхтоўку прававых нормаў, якія будуць ахоўваць непаўналетніх, замест дазваляць дзяржаве караць нашых сыноў/дачок за секс з іх дзяўчынай або хлопцам».
Прафесар Тэрэса Гардоцка, спецыялістка па крымінальнаму праву з Вышэйшай школы грамадскай псіхалогіі, адзначае, што законапраект дае шырокія магчымасці інтэрпрэтацыі, а калі ён увойдзе ў КК, можна будзе яго злоўжываць. Дарэчы, дадае юрыстка, існуючыя законы даюць магчымасць караць педафілаў і без неабходнасці ўвядзення зменаў у кодэкс. Самае важнае – каб педафілы ведалі, што пакаранне непазбежнае.
пераклад нг