Беларуская Служба

Духавенства - супраць палавога выхавання

21.10.2019 14:28
Cпрыяльнае стаўленне духавенства дапамагло сабраць подпісы пад праектам закону, які ўводзіць кары турмы за палавое выхаванне.
.
.Himsan/pixabay.com/CC0

«Духавенства - супраць палавога выхавання» – артыкул пад такой назвай друкуе «Gazeta Wyborcza». Прэс-сакратар польскага епіскапату гаворыць, што Касцёл не мае нічога супраць адказнага палавога выхавання. У той жа час спрыяльнае стаўленне духавенства дапамагло сабраць подпісы пад праектам закону, які ўводзіць турэмнае зняволенне за такую дзейнасць.

Афіцыйна Касцёл не мае нічога супольнага з гэтай ініцыятывай. «Гэта аўтаномная ініцыятыва фонду «Pro-Prawo na Życiе», – пісала некалькі месяцаў таму прэс-бюро Канферэнцыі епіскапату. «Ксёндз біскуп сапраўды падтрымаў заканадаўчую ініцыятыву «Стоп педафіліі», што не азначае падтрымкі поўнай дзейнасці фонду, які збірае подпісы пад гэтай ініцыятывай», – піша прэс-сакратар апольскага біскупа ксёндз Яахім Кабеня.

Дзеячы фундацыі «Pro» сапраўды ўтрымліваюць, што іх ініцыятыва павінна даць прылады для змагання з педафіліяй. Але ўжо на першай старонцы даведніка, які раздаюць падчас збору подпісаў, напісана: «мэтай сексуальнай адукацыі з’яўляецца сексуальнае ўзбуджэнне дзяцей», «тыя ж самыя асяроддзі, якія патрабуюць увядзення палавога выхавання ў школах, рэкламуюць сексуальныя паталогіі на вуліцах польскіх гарадоў» і г.д.

ав