Беларуская Служба

У Беларусі ўзгадваюць ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў

29.10.2019 15:54
Беларусы збяруцца ў Курапатах, каб ушанаваць памяць загінулых ад чыстак у СССР.
Аўдыё
  • Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў
Урочышча "Курапаты"Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

У ноч з 29-га на 30 кастрычніка 1937-га года ва ўнутранай турме менскага НКВД было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. У гэты вечар у Курапатах актывісты ладзяць «Ноч расстраляных паэтаў» у памяць таго, што сярод ахвяр былі 22 беларускія літаратары. Таксама гэта дзень, каб ушанаваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі. Гэта сотні тысяч чалавек, дакладная лічба ахвяр дагэтуль не вядомая, кажа эксперт.

А 20-й гадзіне ў аўторак ва ўрочышчы Курапаты пачнецца «Ноч расстраляных паэтаў». Трэці год запар у Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў беларусы збіраюцца там, каб чытаць вершы і ўспамінаць загінулых.

Уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі» расстралялі каля 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратары.


Паводле афіцыйнай інфармацыі ў 1930–1950-я гады ў Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек. Каля 200 тысяч з іх загінулі. Мяркуецца, што каля 30 тысяч расстраляных пахаваныя ў Курапатах. Гэта далёка няпоўныя лічбы, больш за мільён беларусаў спазнала рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, кажа гісторык і даследнік савецкіх рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў.

слухайце аўдыё

Размаўляў Юры Ліхтаровіч