Вайна ва Украіне пераключыла нашу ўвагу на нафту і газ. Але менавіта вада – рэсурс непараўнальна значнага значэння для чалавецтва.
«Ужо чвэрць насельніцтва свету не мае доступу да пітной вады, і амаль палова не мае доступу да санітарнай вады. У большасці рэгіёнаў дэфіцыт вады азначае дэфіцыт прадуктаў харчавання, доўгія перыяды засухі і паводкаў. Да 2030 года розніца паміж сусветным попытам і забеспячэннем прэснай вадой можа дасягнуць 40%. Кліматычны крызіс, рост колькасці насельніцтва і пераход на чыстыя крыніцы энергіі яшчэ больш павялічаць дэфіцыт», – адзначаецца ў экспертным заключэнні найбольшага інвестыцыйнага банка Morgan Stanley & Co.
Аналагічным чынам апісваюць сітуацыю і навукоўцы з Міжурадавай групы экспертаў ААН па змене клімату. Іх апошняя справаздача дала зразумець, што даступнасць вады і звязаныя з ёй праблемы будуць павялічвацца – не толькі ў доўгатэрміновай, але і ў сярэднетэрміновай перспектыве.
«Да 2050 года дэфіцыт вады можа знізіць рост ВУП на 11,5% у некаторых рэгіёнах свету», – адзначаюць у Сусветным банку.
Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН у апошнія дні лютага абвясціла трывогу ў Самалі, Эфіопіі і Кеніі. Ва ўсіх гэтых краінах колькасць ападкаў у апошнія месяцы была рэкордна нізкай: па ацэнках экспертаў ААН, гэта самая моцная засуха за чатыры дзесяцігоддзі.
Паводле ацэнак ААН, 2,3 мільярда чалавек ва ўсім свеце ўжо маюць праблемы з доступам да пітной вады. Ёсць рэгіёны, напрыклад, Паўночная Афрыка і Заходняя Азія – дзе доступ да вады скараціщся на 74%.
Цікава, што Польшча таксама не адносіцца да краін, дзе ёсць высокія запасы вады. Сярэдняя статыстычная колькасць вады ў Еўропе на душу насельніцтва складае 5 тысяч кубічных метраў штогод. У Польшчы гэта 1,8 тысячы кубаметраў, а часова – асабліва ў летнюю спёку – гэта 1,1 тысячы кубічных метраў. Не дзіўна, што эксперты палохаюць тым, што да канца дзесяцігоддзя ў Польшчы забяспечанасць пітной вадой будзе толькі на 40 працэнтаў ад попыту.
Ваду, якая выкарыстоўваецца ў Польшчы, спажываюць у прамысловасці, асабліва ў цяжкай, і ў энергетычным сектара. Бізнес будзе закладаць выдаткі на ваду ў цэны на прадукцыю, а гэта можа азначаць яшчэ адзін інфляцыйны фактар у доўгатэрміновай перспектыве. Не кажучы ўжо пра сельскую гаспадарку. Так, прамое спажыванне ў сельскай гаспадарцы, бадай, не вельмі вялікае: разам з лясной гаспадаркай на яго прыпадае 10% ад агульнага спажывання вады ў Польшчы. Але з улікам таго, што амаль палова сельскагаспадарчых угоддзяў краіны знаходзіцца пад пагрозай засухі, можна меркаваць, што ўсё меншая і меншая ўраджайнасць будзе паступова пдвышаць цэны на прадукты харчавання.
У Сусветны дзень вады, у цені вайны ва Украіне і спрэчак аб змене клімату, варта памятаць, што няма прыродных рэсурсаў, каштоўнейшых за ваду, піша Rzeczpospolita.
вх