Беларуская Служба

Маравецкі: Параненых украінскіх салдат лечаць у польскіх шпіталях

15.04.2022 13:29
Мы лечым параненых украінскіх салдат у польскіх шпіталях, заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: shutterstok

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што Польшча гатовая падрыхтаваць асобныя транспартныя магчымасці для палякаў, якія хацелі б хутка перабрацца з Заходняй Украіны ў Польшчу ў выпадку актывізацыі баёў ва Украіне, пра гэта паведамляе партал RMF24.pl.

«Палякі таксама з'яўляюцца часткай вялікай хвалі бежанцаў, які[ больш за 2,5 мільёна чалавек», – адзначыў Маравецкі.

Ён запэўніў, што праз польскія консульствы і непасрэдную дзейнасць урада і дзяржаўных устаноў заўсёды ёсць кантакт з палякамі, якім патрэбна дапамога.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама сказаў, што ў польскіх шпіталях ужо лечаць параненых салдат, гэта і людзі польскага паходжання, у асноўным гэта грамадзяне Украіны, тыя, хто быў паранены на перадавой, на паўночным фронце – Харкаў, Кіеў, Сумы, на ўсходнім фронце – Данбас, або паўднёвым – Марыупаль, Херсон.

вх