Высокая інфляцыя, рэзкае павышэнне цэнаў паліва, вайна за ўсходняй мяжой – усё гэта ўплывае на рашэнні палякаў, дзе і як правесці летні адпачынак. Gazeta Wyborcza піша, што сёлетні водпуск будзе самым дарагім у гісторыі, але палякі не адмаўляюцца ад замежных паездак.
Турбюро заўважаюць, што продажы тураў значна выраслі, май у гэтым годзе некаторыя тураператары ацэньваюць лепш, чым гэты ж месяц у 2019 годзе, калі не было яшчэ пандэміі.
Дарэчы, пра пандэмію ў турбюро ўжо практычна забылі, яна перастала аказваць уплыў на рашэнні палякаў, дзе правесці адпачынак. У сваю чаргу, вайна ва Украіне такі ўплыў аказала. Продаж тураў упала ў сакавіку, але застой на рынку працягваўся толькі тры тыдні. Невялікі ўплыў на турысцкі рух аказалі пратэсты авіядыспетчараў у Варшаве, удалося дамовіцца перанесці пратэсты на тры месяцы.
На дадзены момант рынак квітнее. Самы папулярны напрамак – Грэцыя, акрамя яе, вельмі папулярныя сярод палякаў Турцыя ды Егіпет. Замежны турызм вярнуўся, але танны ён не будзе – цэны тураў выраслі нават на 30%. Дарэчы, летні адпачынак сёлета будзе дарагі, незалежна ад месца яго правядзення. Нават калі застацца дома, не ўдасца ўцячы ад інфляцыі і дарагавізны. У Польшча цэны растуць хутчэй, чым у іншых дзяржавах.
нг