Беларуская Служба

Сацыёлаг Андрэй Вардамацкі: Расійскі канцэпт вайны ва Украіне пранікае ў беларускую грамадскую думку

11.07.2022 12:48
Адначасова 85 % беларусаў выступаюць супраць удзелу УС Беларусі ў ваенных дзеяннях ва Украіне. 
Аўдыё
  • Размова з навукоўцам А. Вардамацкім пра стаўленне беларусаў да вайны
Ілюстрацыя Крныіца: OLEKSANDR GIMANOV/AFP/East News

Доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі заявіў аб кансалідацыі беларусаў у адмоўным стаўленні да ўдзелу беларускіх войскаў у вайне ва Украіне, аднак што тычыцца ўплыву расійскай прапаганды і атаясамлення беларусаў з расійскім наратывам пра баявыя дзеянні ва Украіне, то меркаванне беларусаў тут выглядае ўжо не так адназначна:

-Беларусы маюць уласны пункт гледжання на вайну ва Украіне. Калі казаць аб’ектыўна, расійскі канцэпт гэтага канфлікту пранікае ў беларускую грамадскую думку.

У Расіі назіраецца амаль маналітная падтрымка афіцыйнага пункту гледжання адносна вайны. Гэта не вайна Пуціна, гэта ў тым ліку вайна расяянаў, якія паводле розных сацыялагічных даследаванняў, падтрымліваюць яе (адабрэнне сягае нават 80-85%). Стаўленне ўкраінцаў да гэтай вайны відавочна.

Беларуская ж грамадская думка знаходзіцца як бы паміж гэтых дзвюх уяўленняў. Гэта можна заўважыць па некалькіх індыкатарах. Напрыклад, «Ці падтрымліваеце вы прызнанне Расіяй незалежнасці «Л/ДНР?», і недзе палова беларусаў пазітыўна ставіцца да гэтага – такі прылад пранікненне расійскга канцэпту ў беларускую грамадскую думку. (...)

Паводле новых, праведзеных сацыялагічнай майстэрняй прафесара Андрэя Вардамацкага, 85 % беларусаў выступаюць супраць удзелу УС Беларусі ў ваенных дзеяннях ва Украіне. Вынікі даследавання сацыёлаг прадставіў на навуковай канферэнцыі Студыума Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэту «Still without peace. Warsaw East European Conference», якая мела месца на пачатку ліпеня.

Поўную размову з сацыёлагам Андрэем Вардамацкім слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Сацыёлаг Вардамацкі: Нягледзячы на вайну, у свядомасці беларусаў пакуль не адбылося масавага пералому ў стаўленні да расіян

13.04.2022 21:20
Што адбываецца з беларускім грамадствам, як людзі ацэньваюць Расію і яе дзеянні, ці паўплывала гэта на грамадскую думку?

Сацапытанне: Чым больш адукаваны беларус, тым менш ён падтрымлівае вайну ва Украіне

26.04.2022 14:34
Доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі прэзентаваў вынікі новага даследавання, якое вывучыла грамадскую думку ў Беларусі на тэму вайны ва Украіне.