Пасля, між іншым, Вроцлава і Варшавы, цяпер надышоў час на Гданьск. З бліжэйшай суботы на Плошчы народных сходаў у згаданым горадзе можна будзе пабачыць выставу «За нашую і вашую свабоду».
Выстава, арганізаваная Канцылярыяй прэм'ера Польшчы і Міністэрствам абароны Украіны, складаецца са знішчанай расійскай ваеннай тэхнікі, нагадвае «Dziennik Bałtycki».
Экспанаты прымалі актыўны ўдзел у вайне ва Украіне. Гэта, між іншым, такія машыны, як баявы танк Т-72БА, самаходная гаўбіца 2С19 «Мста-С», бронетранспарцёр БТР-82А і бронеаўтамабіль ГАЗ-2975 «Тыгр».
Усе выстаўленыя машыны здабылі ўкраінскі вайскоўцы падчас абароны ад расійскай агрэсіі.
Спаленыя танкі, выбітыя вокны ў бронетэхніцы, а таксама разбітыя кузавы паказваюць, як насамрэч выглядае вайна, падкрэслівае выданне «Dziennik Bałtycki» дадаючы, што выстава таксама цікавая падзея для аматараў вайсковай справы. Уваход на яе бясплатны.
IAR /аз