У Беларусі ёсць меншасць, якой даводзіцца змагацца як з рэжымам Лукашэнкі так і з праявамі ксенафобіі з боку шырокага кола прыхільнікаў перамен. Гаворка ідзе пра беларускую супольнасць LGBT+. Менавіта пра гэтую супольнасць ва ўмовах новай сацыяльнай і палітычнай рэчаіснасці мы гутарылі з LGBT-актывістам Нікам Анціпавым – стваральнікам вядомага ў Беларусі праекту MAKEOUT, які сёлета ўзімку быў ліквідаваны ўладамі.
MAKEOUT – антыдыскрымінацыйны праект пра гендар і сексуальнасць. У тым ліку прысвечаны абароне правоў асобаў LGBT+, якія дазнавалі з дыскрымінацыяй па прыкмеце сексуальнай ідэнтычнасці.
Нік Анціпаў патлумачыў, што ўяўляе сабой LGBT+ супольнасць у Беларусі:
- Быць LGBT+ асобай у Беларусі цяжка, быць LGBT+ асобай і змагацца за свабоду нашмат цяжэй. Вельмі цяжкая пачуццё, калі ты ідзеш на пратэст разам са сваім народам, хочаш дабіцца пераменаў да лепшага, быццам бы ў атачэнні сваіх таварышаў, але натрапляеш на неразуменне сваёй ідэнтычнасці. Ужо пасля затрымання баішся праз сваю сексуальную ідэнтычнасць, твае таварышы могуць выкарыстаць мову нянавісці, праявіць гамафобію. У Беларусі папераду доўгі шлях да свабоды, але стаўленне да нашай супольнасці не памяняецца адразу пасля змены ўлады. З грамадствам трэба працаваць, а для гэтага патрэбна свабода. Мы да такой працы гатовыя.
Распаўсюджана меркаванне, што ўлетку 2020 года беларусы пазнаёміліся адзін з адным, а ці пазнаёміліся або пачалі знаёміцца з беларускай LGBT+ супольнасцю, якая таксама змагаецца за перамены ў краіне?
- У мяне ёсць надзея. Я бачу гэтую змены, змены да лепшага ў нашым грамадстве. Калі ў 2020 годзе LGBT пад сваімі сцягамі не пабаяліся і далучыліся да пратэсту, гэта сведчыць пра пазітыўныя зрухі. Мая задача зараз – гэта захаваць наш голас, паказаць не толькі, што былі там, але і тое, што мы працягвае агульную барацьбу, што таксама сядзім у турмах, што набліжаем нашу перамогу.
З беларускім LGBT-актывістам Нікам Анціпавым, які зараз знаходзіцца ў Берліну, гутарыў Эдуард Жолуд. Размову цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле.
эж