Беларуская Служба

Ваенныя эксперты ўважліва сочаць за метадамі вядзення баявых дзеянняў ва Украіне

03.09.2022 15:07
З бітвы за Сумы можна зрабіць адпаведныя высновы таксама для Польшчы.
Przedmieścia Sum ostrzelane przez Rosjan (fot. Facebook )
Przedmieścia Sum ostrzelane przez Rosjan (fot. Facebook/Дмитро Живицький)Facebook/Дмитро Живицький

Gazeta Polska Codziennie згадвае, як украінскія ўзброеныя сілы перамаглі ў бітве за Сумы, якая працягвалася з пачатку расійскага ўварвання, 24 лютага, па 4 красавіка. Ваенныя аналітыкі ўважліва сачылі за бітвай і праводзілі аналіз. Гэтая перамога была магчымай дзякуючы стратэгіі, якая заключаецца ў арганізацыі пунктаў абароны пры падтрымцы лёгкай пяхоты паміж імі. Выдатна паказалі сябе салдаты войскаў Тэрытарыяльнай абароны.

Украінскія сілы не дазволілі ворагу карыстацца чыгуначнымі шляхамі, мастамі і дарогамі. Гэта мела вялікі ўплыў на адсутнасць поспехаў расіян падчас атакі на Кіеў з боку Сумаў.

Выданне адзначае, што з гэтай бітвы можна зрабіць адпаведныя высновы таксама для Польшчы. Войскі тэрытарыяльнай абароны могуць паспяхова змагацца з лагістычнымі часткамі ворага. Такія войскі створаныя таксама ў Польшчы ў 2017 годзе. Яны налічваюць 33 тыс чалавек. У сваім распараджэнні яны маюць беспілотныя лятальныя апараты і дроны-камікадзэ. На думку экспертаў, неабходна таксама аснасціць гэтыя часткі супрацьтанкавымі мінамі, якія можна выкарыстаць у барацьбе з бронетранспарцёрамі суперніка.

нг