Беларуская Служба

Небяспека ў Татрах: у кастрычніку ў гарах загінулі 9 чалавек

20.10.2022 14:05
Турысты ігнаруюць дрэнныя ўмовы надвор’я.
 .
Ілюстрацыйнае фота.G.Kubicki / facebook.com / Tatrzańskie Ochotnicze Pogotowie Ratunkowe

У кастрычніку ў Татрах загінулі 9 чалавек. Гэтыя дадзеныя супастаўныя з пікам зімовага сезону, калі ў горы цяжэй за ўсё хадзіць. Турысты ігнаруюць дрэнныя ўмовы надвор’я.

Бываюць дні, калі ратавальнікі - TOPR і яго славацкі аналаг HZS – атрымліваюць выклікі некалькі разоў.

— У Татрах пануюць здрадлівыя ўмовы. Унізе прыемна і цёпла, а на вяршыні ўмовы горшыя за зімовыя, гэта значыць абледзянелыя скалы, пакрытыя тонкім слоем снегу. Такія турыстычныя ўмовы патрабуюць ведаў і вопыту. А веды і вопыт, у сваю чаргу, падказваюць, што ў такіх умовах трэба даць сабе адпачыць і пачакаць, пакуль яны палепшацца, — кажа дзяжурны выратавальнік Пётр Канопка.

Цяпер у восеньскіх заснежаных Татрах вельмі небяспечна – без зімовага рыштунку і ўмення ім карыстацца там не справіцца.

Больш чытайце ў выданні Gazeta Wyborcza.

вх