Беларуская Служба

Старшыня Фонду Hatikva: Гісторыя важная, але важаная таксама будучыня

24.10.2022 13:01
Польскі і ізраільскі бок не могуць дамовіцца адносна формы паездак моладзі з Ізраіля ў нямецкія канцлагеры ў Польшчы.
Аўдыё
  • Польскі і ізраільскі бок не могуць дамовіцца адносна формы паездак моладзі з Ізраіля ў нямецкія канцлагеры ў Польшчы
Flaga Izraela
Flaga IzraelaRi_Ya/pixabay.com/CC0 Public Domain

У мінулую сераду амбасадар Ізраіля ў Варшаве быў выкліканы ў польскае Міністэрства замежных спраў. Гэта была рэакцыя польскага боку на яго заявы, датычныя паездках ізраільскай моладзі ў Польшчу. Ці на сустрэчы былі дасягнуты нейкія канкрэтныя дамоўленасці, невядома.

Нагадваем, з чэрвеня ізраільскі бок прыпыніў паездкі моладзі ў Польшчу. Усё пасля таго, як польскі бок запатрабаваў, каб дзяцей не суправаджала ўзброеная ахова. Паводле польскіх уладаў, гэта парушае польскае заканадаўства. Дадаткова палякі не бачаць неабходнасці аховы на такім узроўні. Паводле Варшавы іншыя еўрапейскія краіны таксама на гэта не пагаджаюцца.

Ізраільскі бок прытрымліваецца сваёй пазіцыі і ў адказ, чатыры месяцы таму, спыніў паездкі моладзі, арганізаваныя на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў. Дадаткова, тыдзень таму падчас мерапрыемства ў былым нямецкім канцлагеры ў Сабіборы амбасадар Якаў Ліўнэ абвінаваціў ва ўсёй сітуацыі Польшчу.

У МЗС амбасарад размаўляў з намеснікам міністра Паўлам Яблоньскім. Пасля заканчэння сустрэчы прэс-сакратар міністэрства Лукаш Ясіна(Łukasz Jasina) паведаміў журналістам, што польскі міністр раскрытыкаваў заяву ізраільскага амбасадара, за тое, што ён публічна выказаўся на тэму размоваў, якія працягваюцца паміж бакамі:

- Польскі бок звярнуў увагу на тое, што заява амбасарада была не да канца адэкватнай. Мы нагадалі таксама, што важным шляхам камунікацыі паміж амбасадарам і МЗС з'яўляецца непасрэдная форма, а не СМІ.

Паводле слоў прадстаўніка ведамства, польскі бок таксама запэўніў, што гатовы зноў прымаць групы ізраільскай моладзі, але без узброенай аховы:

- Мы чарговы раз запэўнілі амбасарада, што польскі бок без ніякіх агаворак згаджаецца на аднаўленне паездак ізраільскай моладзі ў Польшчы. Гэта аднак пры ўмове, што Ізраіль пагадзіцца на тое, каб іх не суправаджалі ўзброеныя ахоўнікі, што парушае наш суверэнітэт, а таксама часта нашую годнасць. Пры такой умове паездкі могуць быць адноўленыя неадкладна.

Пасля сустрэчы амбасадар Якаў Ліўнэ не пажадаў размаўляць з журналістамі. Справы не пракаментаравала таксама амбасада Ізраіля ў Варшаве.

Паездкі маладых ізраільцян па месцах гібелі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны, у тым ліку ў Польшчы – маюць ідэнтыфікацыйны характар. Гэта адзін з найважнейшых элементаў выхавання маладых грамадзян Ізраіля. Таму ім надаецца вялікая ўвага і вялікае значэнне.

Мне падаецца, што можна выпрацаваць такую форму паездак, што разам з гэтым ідэнтыфікацыйным характарам будзе прасоўвацца адукацыйны характар. Гаворка ідзе пра тое, каб знаёміць ізраільскую моладзь з Польшчай – краінай паходжання большасці ізраільскіх габрэяў; паказаць ім адкрытую Польшчу, бо яна гэтага заслугоўвае, канстатаваў у эфіры Польскага радыё 24 старшыня Фонду Hatikva Яраслаў Папіс(Jaroslaw Papis). Ён таксама паясніў, што ахова ізраільскіх групаў падчас паездак у краіны Еўропы звязаная з тэрактам на Мюнхэнскай Алімпіядзе ў 1972 годзе і не мае нічога агульнага са страхам перад палякамі:

- Сам прынцып аховы гэтых групаў не накіраваны супраць Польшчы ці палякаў. У сваю чаргу ізраільскі бок сапраўды павінен узяць пад увагу, што гэта не найлепш успрымаецца ў Польшчы. З іншага боку, я чую каментары ізраільцян, што гэта добра, што такая ахова ёсць, бо калі б, Божа барані, здарыўся нейкі тэракт, то цяжар адказнасці ляжаў бы па польскім баку.

Старшыня Фонду Hatikva нагадаў, што тэрарыстычныя групоўкі ХАМАС і Хезбала не памянялі свайго стаўлення да ізраільскага народа.

Яраслаў Папіс прызнаў, што сумневы можа выклікаць змест, які перадаецца моладзі падчас гэтых паездак – маладыя ізраільцяне даведаюцца толькі пра трагічнае мінулае. Аднак ніякіх ведаў пра сучасную Польшчу яны не здабываюць:

- У наратыве накіраваным да згаданых групаў не хапае элементу будучыні. Трэба пачаць глядзець на будучыню. Гаворка ідзе пра тое, каб паказваць Польшчу, як нармальную краіну, а нават больш нармальную на фоне іншых еўрапейскіх краін. Тут я бачу вялікае поле да дзейнасці, да цікавых сустрэчаў моладзі з абедзвюх краін. Гэтага вельмі не хапае.

Сярод прэтэнзіяў польскага боку былі таксама засцярогі, што маладыя ізраільцяне слухаюць выключна ізраільскіх гідаў, а палякі не маюць доступу да адукацыйнай праграмы гэтых экскурсіяў:

- Усе гіды, якія прыязджаюць з гэтай моладдзю ў Польшчу, праходзяць спецыяльныя курсы ў Ізраілі. Курсы, арганізаваныя Інстытутам «Яд ва-Шэм». Гэтыя курсы доўжацца амаль дзевяць месяцаў. Падчас гэтых курсаў яны вывучаюць гісторыю габрэяў у Польшчы, вывучаюць гісторыю Польшчы, вывучаюць гісторыю Халакосту, але таксама вывучаюць гісторыю сучаснай Польшчы. Інстытут «Яд ва-Шэм» звяртае вялікую ўвагу на падрыхтоўку гідаў. Напэўна ёсць нейкая група з антыпольскім стаўленнем, як і сярод ізраільскага грамадства, так і саміх гідаў. Гэтага нельга выключыць. Аднак напэўна гэта не вынік падрыхтоўкі ў «Яд ва-Шэм».

Праблемы, якія ўзніклі ў польска-ізраільскіх адносінах маюць далікатны характар, але важна каб размаўляць, дадаткова – размаўляць разумна, лічыць старшыня Фонду Hatikva:

- Добра было б, каб выпрацоўкай кампрамісу, як з ізраільскага, так і польскага бакоў, заняліся людзі, у якіх галубінае сэрца, а не ястрабы, бо гэта не атрымаецца. Паводле мяне зараз найважнейшая справа, сесці за стол перамоў, але сесці з пакорай па абодвух баках. Ізраільцянам цяжка будзе адмовіцца ад паездак у Польшчу, паколькі гэта яны павінны будаваць ідэнтычнасць грамадзян Ізраіля.

У сваю чаргу Польшча зацікаўленая, каб паказаць яе шырэй. Я перакананы, што калі добрая воля будзе па абодвух баках, то гэта атрымаецца.

- сказаў старшыня Фунду Hatikva Яраслаў Папіс.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ізраільская моладзь штогод наведвала былыя нямецкія канцлагеры ў Польшчы, Германіі і Аўстрыі. Для Ізраіля паездка – адзін з найважнейшых элементаў навучання пра Халакост. Штогод па такой праграме ў Польшчу прыязджала каля 40 тысяч маладых ізраільцянаў.

IAR/PR24/мр/аз

Мемарыял і музей «Аўшвіц-Біркенаў»(ФОТА)

10.06.2022 13:01
Афіцыйнай датай адкрыцця канцлагера лічыцца 14 чэрвеня 1940 года, калі адбыўся першы масавы транспарт у Асвенцым.