Беларуская Служба

Удзельнікі шэсця: Дзяды вернуцца ў Беларусь

02.11.2022 19:20
У Варшаве 1 лістапада прайшло ўрачыстае шэсце беларускай дыяспары з нагоды свята “Дзяды”. 
    . 1  2022
Шэсце на "Дзяды" у Варшаве. 1 лістапада 2022 годаКазімір Шчадковіч

Кропкай збору і месцам старту шэсця стаў крыж Яна Паўла ІІ на плошчы Юзэфа ПілсудскагаЗнакавае месца павінна было натхніць беларусаў, як не калі палякаў натхнілі словы Пантыфіка. Тлумачыць кіраўнік Варшаўскай суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін.

- Папа-славянін прыехаў ў камуністычную Польшчу і сказаў яе людзям знакавыя словы: «Не бойцеся!». Нам таксама трэба не баяцца. Бо людзям уласціва баяцца. Баімся нешта мяняць, баімся змагацца, баімся памылак, урэшце. А гэтае «Не бойцеся!» азначае «Трэба дзейнічаць!»


Шэсце на "Дзяды" у Варшаве. 1 лістапада 2022 года Шэсце на "Дзяды" у Варшаве. 1 лістапада 2022 года

Прамоўцам ля крыжа на пляцы Пілсудскага быў кс. Вячаслаў Барок. Святар асцярог беларусаў ад спакусы скласці рукі перад злом. нельга складваць рукі і бяздзеянні, лічыць айцец Вячаслаў.

- Нам беларусам вельмі ўласціва апускаць рукі і казаць «вось, зло моцнае, нічога зрабіць не магчыма». Але гэта не так, усё можна змяніць, не трэба апускаць рукі.

Другім пуннктам на шляху шэсця быў помнік вялікаму паэту Адаму Міцкевічу. Ля падножжа манумента літаратару, які успеў у сваіх паэмах Беларусь прамову мела журналістка Наталля Радзіна. Успомніла калег, якія загінулі на шляху барацьбы і тых больш за трыццаць журналістаў, якія сядзць у лукашжнкаўскіх турмах. Узгадвалі прамоўцы і беларускіх дабраахвотнікаў, што аддалі жыцці за свабоду Украіны.


Шэсце на "Дзяды" у Варшаве. 1 лістапада 2022 года Шэсце на "Дзяды" у Варшаве. 1 лістапада 2022 года

Важна каб людзі помнілі і памерлых, і не забываліся, што самі яны здольныя рабіць дабро, бо яшчэ жывыя, лічыць адна з суарганізатарак шэсця Алена Янушкоўская.

- Гэтае шэсце патрэбнае, каб паказаць усяму свету і сабе, што мы жывыя, што жыве наша памяць, што мы - народ. 

Фінальная кропка шэсця была ля стэлы каралю палякаў, беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў Сігізмунду ІІІ-му Вазе. Многія выказаліся аб значэнні свята і аб нацыянальнай памяці. Але асабліва важным быў выступ Вячаслава Сіўчыка, ветерана беларускай палітыкі, які ўдзельнічаў у самым першым шэсці 35 гадоў таму 30 кастрычніка 1987 года, арганізаваным цяперашнім набялянтам і палітвязнем а тады маладым кіраўніком літаб’аднання «Талака» Алесем Бяляцкім. «імперская Расея – спрадвечны вораг усяго беларускага. Дайшло да таго, што 1 лістапада ўпершыню ў Менску шэсця не было. Але «Дзяды» абавязкова вернуцца ў сталіцу новай Беларусі, верыць Вячаслаў Сіўчык.

Шэсце на "Дзяды" у Варшаве. 1 лістапада 2022 года Шэсце на "Дзяды" у Варшаве. 1 лістапада 2022 года

- Справядлівасць мусіць быць адноўленай. Будзе дзень і новае, велічнае шэсце пройдзе ў Менску ў Курапаты на чале з прэзідэнтам, парламентам і ўрадам новай Беларусі. Цяжка сказать толькі, калі гэта будзе. Але будзе абавязкова, Дзяды вернуцца на Беларусь. Бо Дзяды, нашы продкі, заўсёды за нас.

Сімвалічна, што шлях шэсця праходзіў ад крыжа да крыжа. Перад пачаткам імпрэзы і пасля яе былі імша у каталіцкім касцёле святога Аляксандра, а на фінале была памінальная малітва у грэка-каталіцкай царкве на вуліцы Мядовай. Беларусы успамінаюць сваіх герояў у малітвах, беларусы жывыя. Тым пераможам.

Казімір Шчадковіч