У польскай сталіцы прайшоў двухдзённы фестываль пад назвай «Шлях: вопыт чалавечнасці з Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы». Фестываль стаў адказам на досвед беларусаў 2020-22 гадоў. Справа ў тым, што з 2020 мноства беларусаў сутыкнулася з масавымі турэмнымі зняволеннямі, з катаваннямі і нават забойствамі за погляды, адрозныя ад дзяржаўнай ідэалогіі. Памер рэпрэсій вялізарны ў Беларусі: больш за 3,5 тысячы чалавек сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій, распавяла аўтарка выставы партрэтаў палітычных вязняў Ксіша Ангелава.
- У Беларусі заніжаны маштаб рэпрэсій. Калі ўзяць колькасць насельніцтва Польшчы, Украіны, Казахстана ці Расі, у працэнтным суаднясенні, то ў Польшчы сядзела б 7500 чалавек па палітычных матывах, і штогод па адміністрацыйных справах арыштоўвалася б 132 тысячы чалавек. Гэта азначае ўражваючую колькасць людзей, якія пакутуюць у Беларусі.
Да тэрору ў Беларусі ў 2022 годзе дадалася вайна ва Украіне, дзе працягваюцца масавыя забойствы мірнага насельніцтва. Як жыць і захаваць сябе як асобу і чалавечны падыход да іншых людзей ва ўмовах рэпрэсій? Такія пытанні завалі беларусы ўдзельнікам з Украіны, Польшчы, Літвы. Гаворыць аўтар ідэі фестывалю Дзмітры Строцаў.
- Пасля падзей 2020 года тысячы беларусаў былі вымушаныя пакінуць сваю краіну. Магчыма, гэта самы вялікі зыход беларусаў у найноўшай гісторыі з часоў ІІ Сусветнай вайны. Польшча стала адной з краін, якія бачаць беларускую трагедыю ды аказвае вялікую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Нам, беларусам, трэба, сустракацца, каб усведамляць сваё адзінства, і, каб сумеснымі высілкамі вызваліць сваю краіну.Нам трэба зразумець, як заставацца людзьмі, захоўваць чалавечнасць у нялюдскіх умовах. Як хрысціянскае разуменне свету суадносіцца з патрэбай змагання за свабоду і годнасць чалавека.
На думку тэолага, дыпламата і прафесара Варшаўскай Духоўнай Семінарыі Міхала Клінгера, палякам захаваць чалавечнасць у змрочныя часы папярэдняга рэжыму дапамагла сям’я, царква ды арыентаванасць на Захад, на Аб’яднаную Еўропу
- Беларусы вымушаныя цяпер з’язджаць у эміграцыю. Таксама было ў Польшчы, калі вялізарныя грамадскія ды сацыяльныя рэсурсы былі на Захадзе. Гэта, з аднаго боку, страта вялізарнага патэнцыялу для народу, як страта крыві. Але ў гэтым ёсць шанец на новы патэнцыял, магчымасць натхніцца ідэямі ўзаемнай дапамогі ды дыялогу, аб’яднання. Так было ў нас. Палякі вельмі моцна хацелі далучыцца да свабоднай і дэмакратычнай Еўропы, яна не была для нас варожай сілай. Трагедыяй на Ўсходзе цяпер стала, тое, што мы бачым у Расіі, што жудасна знішчае іх свядомасць – яны надалей лічаць ЕС ды НАТО нечым варожым. У Польшчы гэтага не было. Гэта вынікала з канкрэтнага досведу кожнай сям’і ў Польшчы. Гэта была паралельнасць жыцця палякаў. Быў афіцыйны рэжым, які праз розныя ўстановы спрабаваў кантраляваць эканоміку ды дамінаваць над душой народа. Але кожная сям’я была малым агменчыкам незалежнасці.
Беларусам вытрываць дапамагае салідарнасць ды надзея на вяртанне блізкіх, распавяла падчас фестывалю жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
- Шмат хто, хто ўпершыню сутыкнуўся з такой сітуацыяй, гвалтам. Не раз мне казалі, не падумаўшы, а што табе, ты ж прызвычаілася. Да гэтага немагчыма прызвычаіцца. Твае веды дабаўляюць зусім не спакою. Пры гэтым ты ведаеш, як можа быць цудоўна, калі, нарэшце, родныя вяртаюцца. Таму я ўсім кажу, вы проста думайце аб тым, як будзе цудоўна, калі яны вернуцца.
Фестываль стаў адным з крокаў па яднанні тых, хто лічаць чалавека каштоўнасцю, павінны яднацца, зазначыла адна з арганізатарак Вольга Алейнік.
- Тэмай мы выбралі аднагалосна – чалавек, чалавечнасць, таму што яна зараза пад атакай у Беларусі, Украіне. Шмат выклікаў, што чалавек не з’яўляецца каштоўнасцю. Мы хочам запярэчыць гэтаму падыходу ды аб’яднаць людзей, якія лічаць чалавека вышэйшай каштоўнасцю пасля бога.
Юры Ліхтаровіч