Беларуская Служба

Татры. Ажно 12 смяротных выпадкаў у кастрычніку, найбольшая колькасць у гісторыі

08.11.2022 14:48
Татранская валанцёрская служба выратавання падвяла вынікі кастрычніка ў хроніцы няшчасных выпадкаў.
       12           .
За месяц ва ўсіх Татрах загінулі ажно 12 турыстаў – гэта трагічны рэкорд кастрычніка за ўсю гісторыю татранскага турызму.facebook.com/1909.topr

Ратаўнікі перасцерагаюць турыстаў перад доўгімі лістападаўскімі выходнымі. Снег, лавіны, адзінокія паходы і скачкі ціску падчас моцнага ветру – вось асноўныя прычыны трагедый у Татрах у кастрычніку гэтага года. Гэты месяц ніколі не бачыў столькі ахвяраў у гісторыі татранскага турызму.

Татранская валанцёрская служба выратавання падвяла вынікі кастрычніка ў хроніцы няшчасных выпадкаў.

Цягам месяца ва ўсіх Татрах загінулі ажно 12 турыстаў – гэта трагічны рэкорд кастрычніка за ўсю гісторыю татранскага турызму, піша Gazeta Wyborcza.

- Прыгожая сонечная восень вярнулася ў Татры, заахвочваючы да паходаў у Татры. На жаль, у больш высокіх частках Татраў, асабліва на паўночным баку, пасля дажджоў на сцежках засталося шмат цвёрдага ледзянога снегу, які стаў пасткай для турыстаў, якія былі менш кваліфікаванымі і непадрыхтаванымі да зімовых умоў, – тлумачыць Адам Марасек са службы ратавання (TOPR).

Тым часам турыстычны горад Закапанэ ўжо рыхтуецца да зімовага сезону. Бліжэйшыя прагнозы на Падгалле прадказваюць прыход халадоў і мінусавых тэмператур. На дарогах будзе слізка. Зімовае ўтрыманне дарог у бюджэтах падгальскіх уладаў складае значную суму. Улічваючы цяжкасці з набыццём хімікатаў для пасыпання вуліц і рост коштаў на іх, Закапанэ ўжо ў чэрвені заключыла кантракт на 1200 тон солі для зімовага абслугоўвання дарог.

вх