Беларуская Служба

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў: У Беларусаў ёсць агульны набор каштоўнасцяў, які яднае прыхільнікаў Лукашэнкі ды яго супернікаў

13.11.2022 07:33
Генадзь Коршунаў таксама распавёў аб тым, што нягледзячы на вялікую хвалю міграцыі, у Беларусі адбываецца «ратацыя» пратэстанта настроенага насельніцтва – на месцы ўз'ехаўшых, зʼяўляюцца новыя прыхільнікі перамен.
Аўдыё
  • Генадзь Коршунаў таксама распавёў аб тым, што нягледзячы на вялікую хвалю міграцыі, у Беларусі адбываецца «ратацыя» пратэстанта настроенага насельніцтва – на месцы ўз'ехаўшых, зʼяўляюцца новыя прыхільнікі перамен.
,  2022 .
Мінск, лістапад 2022 г. PAP/EPA/STR

Беларускае грамадства знаходзіцца ў стане моцнага падзелу, радыкальнай палярызацыі. Улада зрабіла ўсё магчымае, каб цалкам адарвацца ад грамадства, кіраўнічы клас і набліжаныя да яго слаі грамадства (сілавікі, вертыкаль, «прыкарытны» бізнес і г.д) шчыльна ізаляваныя ад рэшты.

Пра сацыяльную трансфармацыю беларускага жыхарства цягам апошніх двух гадоў нам распавёў былы кіраўнік Інстытуту сацыялогіі НАН Беларусі, а цяпер старэйшы Аналітык «Цэнтра новых ідэй» сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Спачатку навукоўца падзяліўся сваёй думкай на конт таго, што чыніць з насельніцтва Беларусі грамадства:

- Моцна працуе досвед 2020 года. Траўматычнае перажыванне ўзняў самаадчуванне беларускасці на самы высокі ўзровень за вельмі доўгі час. Калі наагул нешта падобнае здаралася ў мінулым. Таксама сярод жыхароў Беларусі застаюцца пэўны набор каштоўнасцяў, які яднае як праціўнікаў так, прыхільнікаў дзейснай улады. Зараз гэта перш за ўсё антываенны настрой, а па-другое – каштоўнасць суверэнітэту Беларусі. Таксама яшчэ б адрозніў розныя гарызантальныя сувязі, але яны ў меншай ступені ўласцівы ўсяму насельніцтву. (...)

У размове з Беларускай службай Польскага радыё сацыёлаг Генадзь Коршунаў таксама распавёў аб тым, што нягледзячы на вялікую хвалю міграцыі, у Беларусі адбываецца «ратацыя» пратэстанта настроенага насельніцтва – на месцы ўз'ехаўшых, зʼяўляюцца новыя прыхільнікі перамен.

Размову цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

Эдуард Жолуд

У Беларусі расце давер да ўладаў і паглыбляецца раскол грамадства

28.06.2022 10:23
Гэта вынікі незалежнага сацыялагічнага апытання, праведзенага ў межах праекту «Беларускі трэкер пераменаў».

Філосаф Павел Баркоўскі: Беларуская нацыя намагаецца сысці ад савецкага мінулага, але дагэтуль не мае цмянага бачання будучыні

07.11.2022 08:24
Павел Баркоўскім пераконвае ў тым, што адбываюцца пазітыўныя змены светапогляду беларусаў.