Беларуская Служба

Анджэй Пачобут з турмы: Мы не выбіраем час, у якім нам жыць, але мы выбіраем, як нам жыць у гэты час

17.11.2022 12:26
Журналісту Анджэю Пачобуту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Dziennikarz Andrzej Poczobut napisał w liście z więzienia, że oczekuje zesłania do łagru
Dziennikarz Andrzej Poczobut napisał w liście z więzienia, że oczekuje zesłania do łagruAnatol Chomicz/Forum

Журналіст Gazety Wyborczej Анджэй Пачобут неўзабаве паўстане перад беларускім судом. Пераследаванаму рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналісту, прадстаўніку польскай  супольнасці пагражае шматгадовае зняволенне. Пра калегу піша  Gazeta Wyborcza.

28 лістапада ў Гродне пачнецца суд над Анджэем Пачобутам. Пра гэта СМІ на мінулым тыдні паведамілі праваабаронцы з фармальна ліквідаванай беларускімі ўладамі праваабарончай  арганізацыі «Вясна» і жонка журналіста Аксана.

У адным з апошніх запісаў у Facebool Аксана Пачобут працытавала фрагмент  ліста ад Анджэя, які, не губляючы спакою, распавядае пра чаканне суду.

«Я думаю пра тых, хто сядзеў у гэтых сценах у 40-50-я гады і яны чакалі суда. Ім было цяжэй, у тыя гады гэта было сапраўднае пекла. Іх прыклад дае сілы. Мы не выбіраем час, у якім мы жывем, але мы выбіраем, як нам жыць у той час. Вядома, я ніколі не думаў, што гісторыя раптам стане такой небяспечнай, але рэчаіснасць заўсёды здзіўляе. У гэтым і заключаецца яе прыгажосць», – напісаў у лісце на волю журналіст Анджэй Пачобут.

Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі паўтара года. Яго абвінавацілі ў «распальванні варожасці» і закліках да санкцый. Беларускія праваабарончыя колы, польскія ўлады і міжнародная супольнасць прызналі крымінальныя справы супраць прадстаўнікоў польскай меншасці «палітычна матываванымі», размова ідзе пра рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і свабодаў грамадзян. Пачобуту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

вх