Беларуская Служба

У Гайнаўцы адзначылі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

27.11.2022 09:11
Беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў угодкі Слуцкага збройнага чыну адзначыў разам з вучнямі беларускага ліцэя ў Гайнаўцы.
Аўдыё
  • У Гайнаўцы адзначылі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну
У Гайнаўцы адзначылі ўгодкі Слуцкага збройнага чынуradyjo.net/Я.Іванюк

Слуцкі збройны чын гэта спроба збройнага змагання беларусаў супраць бальшавікоў у лістападзе і снежні 1920 году. Случакі падчас паўстання, якое некаторыя даследчыкі называюць нават беларуска-савецкай вайной, змагаліся за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень 27 лістапада, калі адбылася найбольшая сутычка з савецкімі войскамі, беларусы ў вольным свеце адзначаюць як Дзень Герояў.

Беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, які ўгодкі Слуцкага збройнага чыну адзначыў разам з вучнямі беларускага ліцэю ў Гайнаўцы, лічыць, што гэта падзея надзвычай важная ў гісторыі Беларусі.

Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка