Беларуская Служба

У Варшаве абмеркавалі праблемы педагогаў, якія былі вымушаны эміграваць

28.11.2022 17:06
Сотні тысяч беларусаў з’ехалі за мяжу. Акрамя вучняў і студэнтаў, гэта настаўнікі і выкладчыкі, якія засталіся без магчымасці рэалізоўваць сябе ў сваёй прафесіі
Аўдыё
  • У Варшаве абмеркавалі праблемы педагогаў, якія былі вымушаны эміграваць
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

. У Варшаве ў нядзелю прайшла канферэнцыя «Развіццё Альтэрнатыўнай беларускай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах», якая спрабавала адказаць на выклікі, якія ўзніклі перад беларусамі, асабліва ў эміграцыі.

Арганізатарам канферэнцыі стаў Рух Беларускай Салідарнасці. Удзельнікі сустрэчы шукалі адказы на выклікі ў сферы адукацыі, з якімі сустракаюцца беларускія дзеці і іх бацькі, але таксама і педагогі.

Руха Беларускай салідарнасці хоча стаць пачаткам беларускага руха альтэрнатыўнай адукацыі. Сузаснавальнік руха Віталь Рымашэўскі адзначыў, што яны кіруюцца выклікам – адзін народ, розныя краіны. Паводле яго, для развіцця беларускай незалежнай сістэмы адукацыі неабходна сабраць і інтэграваць настаўнікаў, якія пацярпелі за сваю пазіцыю.

Віталь Рымашэўскі прэзентаваў даследаванне апытання настаўнікаў і выкладчыкаў, якія страцілі працу з-за рэпрэсій. Мэта апытання – выявіць асноўныя праблемы беларускіх выкладчыкаў.

-90% беларускіх выкладчыкаў, каго мы апыталі, зацікаўлены ў стварэнні навучальных курсаў на беларускай мове. 80% хочуць вярнуцца ў прафесію. Гэта значыць, што такая колькасць дагэтуль не мае такой магчымасці. 40% працуе ў адукацыйных установах у краінах знаходжання, але гэта не звязана з беларускай адукацыяй наўпрост. Больш за 30% змянілі сферу сваёй дзейнасці. Пытанне, што не дазваляе вярнуцца ў прафесію: 39% назвалі праблемы з пацьверджаннем адукацыі, 53% – недастатковае валоданне беларускай мовай.

Колькі беларусаў эмігравала, сказаць вельмі цяжка. Метадолаг Андрэй Вардамацкі кажа, што ў Польшчы прыехала мінімум 131 тысяча (колькасць відаў на жыхарства), але паводле розных крыніц верхняя мяжа – гэта 500 тысяч, а нават мільён чалавек. Метадолаг звяртае ўвагу, што склалася ўнікальная сітуацыя, калі ўтварыліся дзве ментальнасці – беларусаў у Беларусі, і беларусаў за мяжой. Важна, каб яны заставаліся часткамі аднаго арганізма.

Таццяна Шчытцова, адказная за адукацыю і навуку ў кабінеце Святланы Ціханоўскай, пералічыла тры галоўныя выклікі.

-Гэта адукацыя дзетак, якія апынуліся ў эміграцыі. Трэба, каб у іх была магчымасць не толькі падтрымліваць, але і развіваць прыналежнасць да культурнай прасторы. Для выкладчыкаў гэта выклік, як застацца ў прафесіі. Трэцяе – інтэграцыя. Неабходнасць выжываць нясе небяспеку дэзінтэграцыі. Таму галоўны вынік для выкладчыкаў у эміграцыя – развіццё і падтрыманне прафесійных стасункаў.

Прадстаўніцва Аб’яднанага пераходнага кабінету па нацадраджэнні Аліна Коўшык акрамя гэтых выклікаў адзначыла неабходнасць падтрымліваць тых, хто застаецца ў Беларусі. Калі казаць пра эміграцыю, яны звярнула ўвагу на малую зацікаўленасць навучаннем на беларускай мове, як у Беларусі, так і за мяжой. Адна з прычын – адсутнасць вышэйшай адукацыі на беларускай мове.

-Пакуль мы не вырашым пытанне прэстыжнай вышэйшай адукацыі на беларускай мове, нашыя дзеці не захочуць вучыць мову, а бацькі не захочуць іх адукаваць. Трэба падумаць, што рабіць у гэтым накірунку.

Метадолаг, незалежны эксперт па адукацыі Святлана Мацкевіч лічыць, што асабліва важна думаць над зместам адукацыі. У Беларусі ідзе барацьба за свядомасць людзей. Мы павінны супрацьпастаўляць іншы змест адукацыі. Якім яна павінна быць, у дадзены момант не з’яўляецца відавочным.

Першая праблема педагогаў, якія эмігравалі, гэта выжыванне ў новай краіне. У гэтым кантэксце эксперт Балонскага камітэту Павал Церашковіч звярнуў увагу на два выклікі. Па-першае, павінны быць інстытуты, якія будуць аказваць дапамогу педагогам, па-другое, гэта зразумелая і даступная інфармацыя.

Павал Церашковіч яшчэ ва ўступным слове адзначыў, што адна з самых важных рэчаў, якія кожнаму чалавеку павінна даць дзяржава, з’яўляецца адукацыя. На беларускую дзяржаву ў дадзенай сітуацыі спадзявацца нельга, таму ўсё залежыць ад самых беларусаў.

ав

слухайце аўдыё