Васіль Еўдакімаў з'ехаў з Беларусі у Вялікабрытанію яшчэ ў пачатку 90. гадоў мінулага стагоддзя. Праз нейкі час кіраваў там працамі "Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі" а да мінулага году ўзначальваў "Англа-беларускае таварыства". Цяпер з'яўлаецца намеснікам старшыні гэтай арганізацыі з 50-ці гадовай гісторыяй.
Сам ён працуе юрыстам, але захапляецца таксама падарожжамі. З’ездзіў ужо можна сказаць больш за паўсвету, а апошнім часам наведаў таксама Падляшша.
З Васілём Еўдакімавым пра Вялікабреытанію, польскае Падляшша і беларускія землі пагутарыў Яраслаў Іванюк.