Беларуская Служба

Пешаходы надалей гінуць на польскіх дарогах

01.12.2022 12:01
Пешаходы па-ранейшаму не могуць адчуваць сябе бяспечнымі на польскіх дарогах, асабліва за межамі гарадоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарangrysibarit/pixabay.com/CC0 Public Domain

ДТЗ менш, кіроўцы едуць павольней, але пешаходы ўсё роўна гінуць на дарогах, паведамляе «Rzeczpospolita». Газета нагадвае, што за гэты год у краіне адбылося 18 тысяч 479 ДТЗ, у выніку якіх загінулі 1 тысяча 595 чалавек. Гэта значыць, што адбылося 691 ДТЗ, а загінулых было на 281 менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

«Сапраўды, усе паказчыкі па бяспецы дарожнага руху з гэтага года добрыя, за выключэннем пешаходаў», – кажа інспектар Роберт Опас з Галоўнай камендатуры паліцыі.

Пешаходы па-ранейшаму не могуць адчуваць сябе бяспечнымі, асабліва за межамі гарадоў. Пра гэта сведчаць статыстыкі. Калі сёлета ў населеных пунктах у 3 409 ДТЗ загінулі 238 пешаходаў, то за межамі гарадоў сітуацыя жахлівая – у 337 ДТЗ загінулі 118 пешаходаў.

Гэта цесна звязанае з дазволенай хуткасцю. «Ужо пры сутыкненні з хуткасцю 60 км/г у пешахода няма шанцаў выжыць», – адзначае Анна Зяліньска з Польская абсерваторыя бяспекі дарожнага руху ITS.
Часцей таксама нешчаслівыя выпадкі здараліся на пераходах для пешаходаў – сёлета на 240 выпадкаў больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Сёлета на іх загінулі 113 чалавек, што на 14 больш, чым летась. Эксперты нагадваюць, што 70 працэнтаў пешаходаў гінуць па-за пераходамі.

Паводле газеты, найбольшая колькасць пешаходаў загінула ў Сілезіі – 42, у Мазавецкім ваяводстве – 37 (плюс 22 асобы забітыя ў Варшаве), у Лодзінскім – 36, у Вялікапольшчы – 32. Найменш – у Апольскім ваяводстве – чатыры.

«Rzeczpospolita» адзначае, што на маштабы ДТЗ, у якіх пацярпелі пешаходы, уплывае большы рух на польскіх дарогах, які таксама з’яўляецца вынікам вялікага прытоку ўкраінскіх уцекачоў. Упершыню ў гісторыі ў Польшчы пражывае больш за 41 мільён чалавек. Газета папярэджвае, што трагічны баланс можа яшчэ павялічыцца, паколькі лістапад і снежань за апошнія гады былі месяцамі найбольшай колькасці ДТЗ з удзелам пешаходаў.

аз