Беларуская Служба

У Беластоку адкрываецца беларускі хаб «Новая зямля»

02.12.2022 13:12
Гэта будзе супольная пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў ды актывістаў Беластока.
Аўдыё
  • У Беластоку адкрываецца беларускі хаб «Новая зямля»
.
..

3 снежня 2022 у Беластоку адкрываецца беларускі хаб «Новая зямля». Як гавораць арганізатары, гэта будзе супольная пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў ды актывістаў Беластока.

Місіяй хаба з’яўляюцца развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь або часова пражываюць у Беластоку, а таксама адбудова нармальнага ладу жыцця беларусаў у выгнанні.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці пляцоўкі стануць: каворкінг, творчыя і адукацыйныя мерапрыемствы, маштабныя імпрэзы, вольны час для дзяцей і дарослых і ўсё, што беларусы палічаць патрэбным на карысць сабе і Бацькаўшчыне.

Пра падрабязнасці дзейнасці хабу Яраслаў Іванюк размаўляў са стваральнікамі – Змітром Антончыкам і Надзеяй Салаўёвай.

слухайце аўдыё