Палякі прайгралі французам. У заўзятараў засталося адчуванне расчаравання, але не сораму, - піша Rzeczpospolita.
На Чэмпіянаце свету па футболе ў Катары палякі прайгралі ў 1/8 фіналу французам 1:3 і вяртаюцца дадому.
Адзін гол за Францыю забіў Алівер Жыру, два – Кіліян Мбапэ. Ганаровы гол у зборнай Польшчы з пенальці забіў Роберт Левандоўскі.
Польскія футбалісты сыгралі з французамі свой лепшы матч на чэмпіянаце свету, але не зацямнілі зорак сапернікаў. Асабліва бліскучага Кіліяна Мбапэ, які забіў палякам два галы.
Нарэшце балельшчыкі дачакаліся годнай гульні польскай каманды. Каманда трэнера Чэслава Міхневіча вызваліліся ад вобліку спалоханай каманды, і з высока паднятай галавой згуляла матч з чэмпіёнамі свету. Польскія футбалісты сталі ўважлівымі і адважнымі. Заўзятары праціралі вочы, калі палякі на сваёй палове разыгрывалі мяч, каб праз пару секунд атакаваць штрафную саперніка. Так звычайна і ў той жа час нечакана.
Палякі атрымалі сваю перамогу, бо выйшлі з групы. З 1986 года польскай зборнай не было сярод 16 лепшых на чэмпіянаце свету.
36 гадоў таму Польшча пакінула групу чэмпіянату свету пасля нулявой нічыёй з Марока, перамогі над Партугаліяй (1:0) і паражэння з Англіяй (0:3), а ў 1/8 фіналу польскую зборную абыграла Бразілія (0:4).
Сёлета сцэнарый складваўся падобны, але фінал атрымаўся годным. Палякі сыгралі годны матч супраць чэмпіёнаў свету. Праўда, скончылася вялікім пройгрышам 1:3, але сораму не было. Засталося адчуванне незадавальнення, але не сораму.
яс