Беларуская Служба

Беларусы Беластоку праводзяць акцыі салідарнасці пад бел-чырвона-белым сцягам і ў ледзяной вадзе

26.12.2022 09:00
Праз купанне ў ледзяной вадзе маржы хочуць падтрымаць палітзняволеных, выказаць сваю салідарнасць з праваабаронцамі і ўсім беларускім народам.
Аўдыё
Беларускія "маржы" на пляжы ў Беластокуфота: А. Пятроўская/БСПР

Беларусы ў Беластоку гуртуюцца разам, і пры гэтым падтрымліваюць адзін аднаго. Беларуская салідарнасць мае самыя розныя праявы. Гэта і салідарныя дзеянні на палітычных акцыях, і падтрымка зняволеных па палітычных матывах, падтрымка незалежных культурніцкіх праектаў і тысячы лістоў, накіраваных за краты. Прыкладаў вельмі шмат. Яны як агульнабеларускія, так больш дробныя, лакальныя.

Калі за вакном снег, мароз і вецер Беларуская Дыяспара сустракаецца на пляжы ў беластоцкіх Дайлідах, каб праз купанне ў ледзяной вадзе падтрымаць палітзняволеных, выказаць сваю салідарнасць з праваабаронцамі і ўсім беларускім народам.

З актыўнымі маржамі на пляжы ў беластоцкіх Дайлідах гутарыла Анна Пятроўская.

слухайце аўдыё

Беларускія "маржы" на пляжы ў Беластоку Беларускія "маржы" на пляжы ў Беластоку